
У 2011 годзе Польшча старшынюе ў Еўразвязе. З гэтай нагоды распачаўся ўнікальны і цікавы праект I,Culture, у межах якога праходзіць шмат файных, самых разнастайных культурных падзей. Праект, што ініцыіраваў Інстытут Адама Міцкевіча, уключае ў сябе больш за 400 мерапрыемстваў у 10 сталіцах свету, сярод якіх – Лондан, Берлін, Мадрыд, Токіа, Брусэль і… Мінск!
У верасні праект дасягне і нашай сталіцы! Мінчане змогуць убачыць унікальны спектакль-перфоманс па творах Станіслава Лема «Планета Лем», прыняць удзел у фэшн / хэнд-мэйд праекце I, Culture Puzzle, пабываць на прэзентацыі аўдыёкнігі вершаў Чэслава Мілаша, спецыяльна перакладзеных на беларускую мову, паслухаць канцэрт Караля Шыманоўскага, паглядзець фільмы пра польскую культуру, музыку і фэшн-індустрыю, і гэтак далей, і гэтак далей …
У межах праекта створана спецыяльная старонка ў Facebook:
https://www.facebook.com/pages/Culturepl-Belarus/136175173123218
Старонка будзе перыядычна папаўняцца кантэнтам, звязаным (і не звязаным) з праектам, конкурсамі і дызайнерскімі падарункамі за перамогу, відэа і фотасправаздачамі, а таксама анонсамі падзей, што маюць адбыцца ў Мінску. Так, ледзь не забыліся, тамсама можна будзе выйграць запрашэнні і квіткі на мерапрыемствы, а таксама выйграць … Але аб гэтым – ужо на старонцы!
Лайкайце! І далучайцеся да культурнага ўзаемаабмену з нашым бліжэйшым суседам!
Чакаем у госці!
https://www.youtube.com/watch?v=2ZuP0fKevyw&feature=player_embedded