14 лютага ў Дзень закаханых, у Вялікай залі КЗ “Мінск” адбудзецца прэзентацыя альбому “Старога Ольса” – “Дрыгула”. Альбом выдадзены па матывах “Полацкага сшытку”, які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафесар Адам Мальдзіс.
“Полацкі сшытак” – зборнік барочнай музыкі. Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі служэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў). У вокладку гэтага служэбніка быў уклеены нотны рукапіс, які і знайшоў Адам Мальдзіс. У наш час творы з “Полацкага сшытку” трывала ўвайшлі ў партытуры польскіх і нават нямецкіх музыкаў.
Альбом выдадзены пры дапамозе МГА “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і падтрымцы Ірэны Каляды-Смірновай (беларускі мецэнат, кіраўнік беларускага дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі”), якая ўжо шмат часу падтрымлівае гурт у новых пачынаннях. Падтрымку канцэрту аказваюць кампаніі “БелПі” і страўня “Камяніца”. Выдаўцом дыску з’яўляецца “Беларуская Музычная Альтэрнатыва” (БМА).
Пачатак а 19.00.
Квіткі можна замовіць па тэлефону (029) 649 08 88 (Віталь), а таксама набыць у касах КЗ “Мінск”