Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне”

sweden_jpg2

Прэзентацыя зборніка сучаснага шведскага апавядання, упершыню выдадзенага на беларускай мове, адбудзецца 9 чэрвеня з 18.00 да 20.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).

Зборнік прозы з’яўляецца вынікам сумеснага праекту Цэнтру шведскіх даследаванняў у Мiнску і выдавецтва “Галіяфы” пры дапамозе Дзяржаўнай рады культуры Швецыі.

Студэнты i выкладчыкі Цэнтру шведскіх даследаванняў разам з выдавецтвам “Галіяфы” зрабілі адбор і пераклад навэлаў дванаццаці прадстаўнікоў сучаснай шведскай літаратуры.

Прадстаўленыя ў зборніку апавяданні даюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі тэмамі новай шведскай літаратуры i праліць святло на галоўныя культурныя тэндэнцыі ў сучаснай Швецыі.
Наведвальнiкаў чакае незабыўная сустрэча з паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам, а таксама з Валянцiнам Акудовiчам, фiлосафам i лiтаратуразнаўцам.

Музыкай i песнямi гасцей парадуюць Улад Бубен, Зміцер Вайцюшкевіч i Вiктар Шалкевіч.

Перакладчыкi Яўгенія Гарунова, Вольга Цвірка, Наста Лабада, Ганна Марчанка, Марына Фоніна, Дар’я Вашкевіч, Настасся Савік, Люба Варашуха прачытаюць урыўкi з апавяданняў, змешчаных у кнiзе.

Чакаюцца выступы Мортэна Франкбю (дырэктар Цэнтру шведскiх даследаванняў), Вольгі Рызмаковай (куратар праекту ад Цэнтру шведскіх даследаванняў), Міхася Башуры (куратар праекту ад выдавецтва “Галіяфы”).

Прагучаць вершы Змітра Вішнёва на шведскай i беларускай мовах.

Вядучы прэзентацыi – бард, паэт i актор Віктар ШАЛКЕВІЧ.

Прэзентацыя ладзіцца пры падтрымцы агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніi “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны.

Сучаснае шведскае апавяданне : Проза / уклад. Вольга Цвiрка – Мінск : Галіяфы, 2009. – 176 с.

Упершыню на беларускай мове выдадзены зборнік сучаснага шведскага апавядання. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай шведскай прозы: пачуццё знаходжання ў рэчаіснасці, неаддзельнай ад сну, i адчуванне нерэальнасці, дзе моўных сродкаў ужо не стае. Пісьменнікі экспануюць абсурднасць існавання ў часе сацыяльных зменаў; яны апісваюць грамадства i чалавека з мяккім гумарам, паказваючы драматызм штодзённага жыцця.

Стэфан Эрыксан: “Цікаўцеся шведскай літаратурай, шведскай культурай, але перш за ўсё паважайце і любіце сваё роднае слова, сваіх пісьменнікаў. Чытайце іх, паважайце іх, яны гэтага заслугоўваюць”.

Мiхась Башура, намеснiк дырэктара выдавецтва “Галiяфы”, +375 29 652-00-72, bashura@rambler.ru

Вольга Рызмакова, перакладчык, каардынатар Цэнтру шведскіх даследаванняў, укладальнiк кнiгi “Сучаснае шведскае апавяданне”, +375 29 643-48-18

Мортэн Франкбю, дырэктар Цэнтра шведскiх даследаванняў, +375 29 637-52-96

Стэфан Эрыксан, пасол Швецыі, +375 17 226-55-40

Тэгі: