Прэзентацыя насценнага перакіднога календара “Беларуская скарбніца”

13.01.2011 Каляндар

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, кампанія “Налан”, выдавецтва “Юніпак” нагаджваюць 18 студзеня 2011г. у 17 гадзін прэзентацыю насценнага перакіднога календара “Беларуская скарбніца” і іншых календароў гістарычнай тэматыкі, што выйшлі ў свет у перыяд 2000 – 2010гг.

Супольная праца музея і выдавецтва доўжыцца больш за 10 гадоў. Вынікам яе сталі такія выданні, як “Гістарычны партрэт Вялікага Княства Літоўскага”, “Музейны веснік”, “Гістарычныя постаці Беларусі”, “Стары Менск”,“Слуцкія паясы”, “Мінскі скарб” – апошнія на сродкі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва .

Намаганні музея і выдавецтва па прапагандзе айчыннай культуры, аднаўлення гістарычнай памяці, патрыятычнага выхавання апошнім часам актыўна падтрымлівае кампанія “Налан”.

Супраца дзяржаўнай установы культуры і двух недзяржаўных прадпрыемстваў – добры прыклад пашырэння ў беларускім грамадстве ідэі сацыяльнай адказнасці бізнесу, яго нацыянальнай свядомасці.

Каляндар “Беларуская скарбніца” паказвае багатыя культурныя, мастацкія набыткі народу, многія ўзоры якіх захоўваюцца ў фондах музея: Слуцкія паясы, старадрукі, абразы, музычныя інструменты, зброя, прадметы побыту.

Каляндар “Гістарычныя постаці Беларусі” прэзентуе партрэты выбітных асоб краю. Асновай выдання “стары Менск” сталі паштоўкі XIX – пачатку XX стагоддзя, календары “Сядзібы музаў” – расповеды пра тое, як беларуская эліта мінулых часоў фарміравала культурныя асяродкі ў сваіх палацах, маёнтках у многіх кутках Беларусі.

Каляндар “Беларускія цэхі” закранае вытокі многіх часін сучаснай вытворчасці, якія пачалі фарміравацца ва ўмовах Магдэбурскага права.

Календары на гістарычную тэму выдавецтва “Юніпак” шмат разоў былі адзначаны на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” як лепшыя. У значнай ступені гэтаму садзейнічалі творчыя высілкі вядомых беларускіх мастакоў Паўла Татарнікава, Ігара Гардзіёнка, Рамана Сустава, якія дастойна прадстаўляюць школу беларускай графікі, што склалася ў Нацыянальнай акадэміі
мастацтваў.

Пачатак прэзентацыі ў 1700 у Нацыянальным гістарычным музеі па адрасе : К.Маркса , 12

Кантакты :
Выдавецтва “Юніпак”
Тэл. (+37529) 610 45 55, (+37517) 227 13 37
e-mail: unipack.d@gmail.com
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Тэл.: (+37517) 227 00 05
Кампанія “Налан”
Тэл.:
e-mail: