Першы беларускамоўны гомельскі рэсурс Клічнік.іnfо распачаў працу

11.07.2011

Распачаў сваю працу Клічнік.іnfо – Гомельскі моладзевы інфармацыйны рэсурс, створаны сябрамі гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Галоўная мэта сайта – асвятленне культурных і грамадскіх падзеяў рэгіёна, а таксама анансаванне мясцовых ініцыятываў і мерапрыемстваў.

Гомельская філія ТБМ была адроджаная ў сярэдзіне 2009 года “групай маладых і неабыякавых людзей”. З таго часу яна рэгулярна ладзіць культурныя мерапрыемствы (экскурсіі, конкурсы, імпрэзы). Падрабязней даведацца пра філію гамельчукі могуць таксама Укантакце.

Упершыню ў горадзе над Сожам з’явіўся рэсурс, які прапануе сваім гасцям дайджэст навінаў рэгіёна цалкам на роднай мове. Акрамя таго, на сайце можна знайсці нумары газеты “Толькі разам!” – дзейнай спадкаемцы найлепшых традыцый гомельскага самвыдату.

Па ўсіх пытаннях звяртацца – gomeltbm@gmail.com

+375444566550 – Максім Новік – старшыня гомельскай філіі ТБМ
+375298384325 – Марыя Булавінская – намесніца старшыні

Алесь Плотка

Тэгі: