Перад Вамі спіс самых папулярных кніг за 2011 год па версіі кнігарні “ЛогвінаЎ”. На першым месцы, зноў, як і год таму кніга небеларускага аўтара.
12. Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Расійска-беларускі слоўнік. Менск: ARCHE, 2010. – 60 асобнікаў.
11. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя роспачы. Мінск : Медысонт, 2010. – 60 асобнікаў.
Гэтая кніга трапіла б у рэйтынгу вышэй, але ўвесь наклад распрадаўся літаральна за першыя два месяцы 2011 г.
10. Курт Вонэгут. Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак. Раман. Мінск: “Логвінаў”, 2010. – 70 асобнікаў
9. Алесь Разанаў. Тры кнігі, якія выйшлі сёлета. “З Вяліміра Хлебнікава”, “І потым нанава пачаць”, Der Mond Denkt, Die Sonne Sinnt. – 25 камплектаў (75 асобнікаў).
8. Андрэй Хадановіч. Несымэтрычныя сны. Вершы. Серыя “Кніга+дыск”. Мінск: “Логвінаў”, 2010. – 80 асобнікаў.
І, такім чынам, першае выданне распрададзенае цалкам. Рыхтуецца другое, ідэнтычнае.
7. Сяржук Вітушка. “Дзінь-дзілінь”. Казкі. Мінск: “Колас”, 2011. – 80 асобнікаў.
Быў магутны ажыятаж у месяц выхада – у дзень разляталася па 10 штук. Цяпер рыхтуецца аўдыё-дыск з Вітушкавымі казкамі.
6. Прэс-фота-2010. Фотаальбом. 2011. – 90 асобнікаў.
Прадаўцы пераказваюць гісторыю пра зборную Даніі па нейкім відзе спорта: у кнігарню зайшлі 9 мажных бландзінаў, вышнураваліся ў чаргу перад касай і кожны купіў па “Прэс-фота”. Выдаўцы, выдавайце “Прэс-фота–2011”!
5. Першыя тры тамы Тувэ Янсан пра Мумі–Троляў. Мінск: “Колас”. – 30 камплектаў (90 асобнікаў).
Заслужаны інтарэс да заслужанай аўтаркі на працягу ўсяго году.
4. Артур Клінаў. Шалом. Ваенны раман. Серыя “Кнігарня “Наша Ніва”. Мінск: “Логвінаў”, 2011. – 100 асобнікаў.
Была магутная піяр–кампанія на пачатку года – тады большасць і разышлася.
3.Віталь Рыжкоў. Дзверы, замкнёныя на ключы. Вершы і паэтычныя пераклады. Серыя “Кніга+дыск”. Мінск: “Логвінаў”, 2011. – 170 асобнікаў.
Паэзію чытаюць адзінкі, ды іх 170 чалавек (прычым толькі ў нашай кнігарні). На аўтограф-сесіі купілася 48 (!) асобнікаў.
2. Лявон Вольскі “Міларусь”. Мінск: “Кнігарня пісьменніка”, 2011. кніга прозы. – 200 асобнікаў.
Ну, што тут дадаць? Хіба што нічога…
Лявон вяртае нас у атмасферу 90–х.
1-ае месца. 4-х томнік Чэслава Мілаша. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза. Мінск: “Логвінаў”, 2011. – 120 набораў (480 асобнікаў).
Вынік 2–гадовае працы 30 чалавек з 5 краінаў урэшце даў плён.