Сцэнар фільма “Мірон. Жыве Беларусь!” пераклад з польскай

26.12.2011 Кіно

У інтэрнэце з’явілася (па-польску, пераклад – у гэтым матэрыяле) частка сцэнару фільма “Мірон. Жыве Беларусь!”, які здымаюць у Польшчы. У аснову сюжэта легла біяграфія Франка Вячоркі, у прыватнасці яго служба ў войску. У фільме здымаюцца беларускі рэпер Vincent, польская акторка Караліна Грушка і расійскі актор Сяргей Гармаш. Запытаны бюджэт стужкі складае 1,9 мільёна даляраў.

Хаця пра сам фільм вядома пакуль вельмі мала, ён ужо выклікаў у беларускім грамадстве шмат спрэчак. Узнікаюць спрэчкі і ў самой Польшчы. Вось што пішуць на адным з польскіх форумаў: “Шкада нашых грошай на тое, каб рабіць дробныя гадасці гэтаму самахвалу з Беларусі. Можна было б зразумець, калі б гэта было за грошы прыватных спонсараў, а так гэта неяк дзіўна выглядае. Будзем, аднак, спадзявацца, што твор будзе варты грошай падаткаплатнікаў. Я веру ў сучасны польскі кінематограф”.

Трэба зазначыць, што тэкст, які мы пераклалі на беларускую мову, ёсць, відаць, нейкім першасным варыянтам і можа сур’ёзна змяніцца. Меркаваць пра якасць фільма па ім заўчасна.

 

 

Кшыштаф Лукашэвіч, Франак Вячорка: Жыве Беларусь!

 

Мантажны шэраг пад тытры:

  1. ДАРОГА ДА КАРНАЙ КАЛОНІІ (ДЗЕНЬ, НАТУРА/ІНТЭР’ЕР).

Грузавік увесь запханы ВЯЗНЯМІ. Усе паголеныя “пад нуль”, у шэрай уніформе. Некалькі ВЯЗНЯЎ маюць на галовах выразныя сляды збіцця. Мужчынскія далоні (МІРОНА), скутыя кайданкамі, час ад часу нервова пераплятаюцца. Нерухомы профіль твару ў цені, акрамя вуснаў, яны рухаюцца і нешта бязгучна паўтараюць.

ГІТАРЫСТ

(бел, оф, злёгку мармычучы)

…трэба выйсці да людзей. Быць іхным голасам пратэсту, таго, што ім баліць…

 

<…>

ЗМЕНА КАДРА НА:

  1. СТУДЭНЦКІ КЛУБ (НОЧ, ІНТЭР’ЕР).

МІРОН падсоўвае нататнік са спісаным аркушам ГІТАРЫСТУ. Той падносіць нататнік да вачэй.

ГІТАРЫСТ

(бел.)

„Дырэктар Калхоза сільнай рукою трымае/ Трактарыст непслухмяны па мордзе атрымае/

Дырэктар Калхоза, і маці і бацька над намі, гаротнымі, / а нам усё сніцца, як сталі нарэшце сіротамі /…”

ГІТАРЫСТ адкладвае нататнік. Моўчкі ківае галавою, выпіваючы чарговую шклянку гарэлкі.

МІРОН

(бел.)

І што? …Досыць добра?

ГІТАРЫСТ пазірае на МІРОНА з лёгкай нерашучасцю, пасля падымае позірк вышэй.

ГІТАРЫСТ

(бел.)

Нехта да цябе, напэўна.

МІРОН пырскае смехам, забірае нататнік, вырываючы з яго аркуш з тэкстам. Аркуш ён камечыць, кладучы ў кішэнь.

ГІТАРЫСТ

(бел.)

Насамрэч…

МІРОН падымае позірк. Ля бара стаіць ВЕРА (20 г.). Стрыманым жэстам яна падымае далонь, каб прыцягнуць увагу МІРОНА.

ЗМЕНА КАДРА НА:

  1. КАРНАЯ КАЛОНІЯ (ДЗЕНЬ, НАТУРА).

Вачамі МІРОНА: Група ВЯЗНЯЎ, у шэрагу, суправаджаецца АХОЎНІКАМІ. На зямлі групкамі сядзяць дзесяткі задуменных, падобных адзін да аднаго ВЯЗНЯЎ, паголеных, у шэрай уніформе. Ззаду, у лёгкай смузе, доўгі мураваны гаспадарчы будынак. Некалькі ВЯЗНЯЎ выносяць з будынку смецце, звальваючы ўсё пасярэдзіне пляцоўкі. Усё абгароджана калючым дротам.

АХОЎНІКІ накіроўваюць групу ВЯЗНЯЎ, што ідуць перад Міронам, у бок. ВЯЗНІ збіваюцца цесна, сядаюць на зямлі, каля агароджы з дроту.

Далоні МІРОНА абапіраюцца аб калючы дрот. У далечыні кавалак зааранага поля, ззаду лес.

На зямлі, пад агароджай паглыбленне, запоўненае вадою.

Твар МІРОНА адлюстроўваецца ў лужыне. Ён паволі нахіляецца. Далонь МІРОНА дакранаецца да шчакі, вуснаў.

Палова твару мёртвая, скрыўленая паралюшам запаўняе адбітак у лужыне.

КАНЕЦ МАНТАЖНАГА ШЭРАГУ ПАД ТЫТРЫ. ЗМЕНА КАДРА НА:

  1. МІНСК. КВАТЭРА ВЕРЫ (ДЗЕНЬ, ІНТЭР’ЕР).

МІРОН прачынаецца з крыкам. Нейкі момант азіраеццца па памяшканні, прыходзячы ў сябе.

Інтэр’ер класічнай студэнцкай аднапакаёўкі. Са століка ля матраса з супольнага партрэта годна пазіраюць наперад бацькі ВЕРЫ. БАЦЬКА ВЕРЫ ў ваеннай форме.

З боку кухні чуваць ціхія крокі. У пакоі з’яўляецца ВЕРА з кубкам кавы ў руцэ. Клапатліва пазірае на МІРОНА, кладучы далонь на ягоны лоб. МІРОН уздыхае глыбей, усміхаючыся.

ВЕРА

(бел.)

Нервова спіш… Ты ў парадку?

ВЕРА цалуе МІРОНА проста ў вусны. Той моцна ўпіваецца ў яе, праз момант, аднак, нешта ўзгадвае. Адсоўвае ВЕРУ. Цягнецца па байку, з адной кішэні дастае нататнік, з іншай – змяты, запісаны аркуш. Аркуш выпроствае на далоні, момант чытае. Паціскае плячыма.

Пальцы ВЕРЫ дастаюць з ягоных рук аркуш. ВЕРА хутка пераварочваецца на жывот, з аркушам у руцэ. МІРОН момант барукаецца з гарэзлівай дзяўчынай, урэшце, абяззброены, зміраецца, кладучыся побач. ВЕРА праз момант адкладае аркуш.

ВЕРА

(бел.)

„…Дырэктар Калхоза, і маці і бацька над намі, гаротнымі, / а нам усё сніцца, што сталі нарэшце сіротамі”. Вы хочаце гэта граць?

МІРОН

(бел.)

Дзе, каб нас бацька забараніў..?

ВЕРА

(бел.)

Дык навошта ты пішаш..?

МІРОН

(бел., пырскаючы смехам)

…Можа, выдам зборнік, “непраспяваных” тэкстаў, на захадзе, зараблю пару еўра…

ВЕРА

(бел.)

Шкада. Там твае непраспяваныя тэксты нікому не будуць цікавыя.

МІРОН камечыць у руцэ аркуш з тэкстам. Устае, падыходзіць да кухоннай часткі. Змятую картку адпраўляе ў сметніцу. Вяртаецца ў пакой, цягнецца па кубак з каваю.

МІРОН

(бел.)

Можна выйсці са жменяю нонканфармістаў на плошчу і паспяваць бацьку пад прэзідэнцкім палацам, толькі што гэта зменіць, калі гэта ўсё адно жменя… А калі гэта нічога не зменіць, навошта марыць пра каляровыя рэвалюцыі… Лепш жыцць сённяшнім днём.

ВЕРА

(бел.)

І доўга так атрымаецца?

МІРОН хапае ВЕРУ ў абдоймы, перакульваючы яе на спіну.

МІРОН

(бел.)

З такім пачаткам… Хай рэшта дзён пачынаецца гэтак сама.

ВЕРА адказвае на ягоны пацалунак. Праз момант абдымае яго сцёгнамі. МІРОН, трохі разгублены, глядзіць на столік і фотаздымак.

ВЕРА пераварочвае партрэт бацькоў.

 

29. ЧАСТКА МАЗЫР. ДЗЯЖУРКА (ДЗЕНЬ, ІНТЭР’ЕР).

СЯРЖАНТ РУСЛАН сядзіць у дыжурцы з закінутымі на стол нагамі. Ён праглядае эратычны часопіс.

Перад акном дыжуркі з’яўляецца МІРОН, з абарванай вяровачкай ад змыўнога бачка.

МІРОН

(бел.)

…Можна..?

СЯРЖАНТ РУСЛАН

(рус.)


Можна “Машку за ляжку”, а ў арміі “дазвольце”! Што такое, дух? Тут цябе няма. Галімацця.

МІРОН

(бел.)

Таварыш сяржант… Дакладваю, што змывы, у саріцрах. Аніводны не працуе. Нейкае вядро, каб змываць, можна..?

СЯРЖАНТ РУСЛАН

(рус.)

А ты артыст, інтэлігент і прасрацца добра не ўмееш?! У дзірку проста сяры, ваду мне тут марнаваць ты не будзеш.

МІРОН момант моўчкі глядзіць на РУСЛАНА.

МІРОН

(бел.)

Так..?

СЯРЖАНТ РУСЛАН

(рус.)

Срак. І па вядро і шчотку пасля адбою і да “ачка”!

МІРОН, нібы сам сабе, ківае галавою.

СЯРЖАНТ РУСЛАН

(рус.)

Трэба казаць “так ёсць”, грамадзянін сяржант, што ты, курва, тры дні ў частцы і дакладваць не ўмееш?

РУСЛАН кідае эратычны часопіс і выходзіць з дзяжуркі. Прыцішэнне. СЯРЖАНТ РУСЛАН са скрыўленым са злосці тварам пачынае паўтараць адныя і тыя ж каманды, змушаючы МІРОНА паўтараць аднолькавыя адказы. Раз’юшаныя вусны РУСЛАНА, плюючыся, рухаюцца ў тым самым рытме. Вусны Мірона з тым самым адказам рухаюцца мерна. Вылупленыя са злосці вочы РУСЛАНА.

РУСЛАН

(рус.)

Упаў, дух. Раз! Два! Раз! Шнэля, шнэля… Паўтары. Паўтары. Два. Два. Шнэля! Трымайся, дух.

Вусны РУСЛАНА рухаюцца ў адным рытме, паўтараючы “упаў-падняўся”. МІРОН, з мутным позіркам, выконвае каманды “упасці-падняцца”.

МІРОН

(бел. у бок)

Дух – гэта ў тэрміналогіі вайсковай дзедаўшчыны найніжэйшая форма прызыўнога жыцця. Вышэй ідзе свісток, які можа, напрыклад, трымаць руку ў кішэні і яго нельга біць без падставы, пасля ідзе слон, які ўжо можа трымаць дзве рукі ў кішэнях і мае права спажываць каву. Найвышэйшыя ў іерархіі дзяды, такія як Руслан…

СЯРЖАНТ РУСЛАН

(рус.)

Смірнаа!

МІРОН спрабуе падняцца на ногі, але праз імгненне падае тварам уніз.

СЯРЖАНТ РУСЛАН

(рус.)

На карачкі, дух, не спыняцца, шнэля..!

РУСЛАН хапае вядро, адзяваючы яго МІРОНУ на галаву пасля кідае на шыю анучу. Выспяткамі ён штурхае МІРОНА, які на карачках паўзе углыб калідора, пасля чаго СЯРЖАНТ, задаволены, вяртаецца ў дзяжурку.


121. МАЗЫР. ПЛОШЧА Ў МЯСТЭЧКУ (ДЗЕНЬ, НАТУРА).

УАЗ аб’язджае збоку плошчу, поўную СТУДЭНТАЎ з ужо разгорнутымі транспарантамі. НАВОКАЛ сабраліся мясцовыя. З іхняга боку каманда з тэлебачання, якая фіксуе падзеі.

МІРОН глядзіць, як набліжаюцца транспаранты. Надпісы: “Рэфармаваць армію!”, “Дзе прызыўнік Захарка?”, “Хочам доказаў жыцця Захаркі”, “Захарку вайсковым інспектарам”. Большасць удзельнікаў трымае вялікія партрэты МІРОНА, у ваеннай форме, з намаляваным чырвоным прыцэлам.

МЯСЦОВЫЯ/СТУДЭНТЫ

(бел.)

 „Ар-мія-Бе-ла-рус-ка-я!”,“Па-ка-жы-це-За-хар-ку!”, “Мі-рон-За-хар-ка!”

УАЗ паволі праязджае праз усё больш густы натоўп, унутры якога верхаводзяць СТУДЭНТЫ#1 i #2, СТУДЭНТКА#2. МІРОН глядзіць назад, пасля на ПАВКУ, які сядзіць побач. Нацягвае шапку ніжэй.

Сярод СТУДЭНТАЎ МЯСЦОВЫЯ – тыя, у сваю чаргу, ля аптэкі, з іншай энэргіяй.

МЯСЦОВЫЯ/СТУДЭНТЫ

(бел., спяваючы)

зранку кароста жарэ/ парцянкі цяруць да крыві/ але бацька добра ведае/што хопіць сілаў мне!  

За УАЗАМ бягуць мясцовыя ДЗЕЦІ, паказваючы на ЗАХАРКУ.

Сярод натоўпу МІРОН заўважае БУБНАЧА, які адзіны звяртае ўвагу на УАЗ. БУБНАЧ працягвае руку, махаючы МІРОНУ, праз імгненне яго закрывае натоўп СТУДЭНТАЎ і МЯСЦОВЫХ.

МЯСЦОВЫЯ/СТУДЭНТЫ

(бел.)

Бе-ла-рус-кі! Гэ-та-не-рус-кі!Бе-ла-рус-кі! Гэ-та-не-рус-кі! Па-ка-жы-це-За-хар-ку!

МІРОН сочыць за натоўпам СТУДЭНТАЎ, змяшаных з мясцовымі.

Павялічаны план МІРОНА: ІНВАЛІД НА ВАЗКУ бярэ ў СТУДЭНТА#1 транспарант, ягоны СЯБРА, мясцовы, пачынае яго разгортваць. СТУДЭНТКА#2 тлумачыць нешта збоку мясцовай бабулі, тая з энтузіязмам ківае галавою і накіроўваецца да натоўпу. МАЛАДОГА ІНВАЛІДА, без канечнасцяў, частуе цыгарэтай СТУДЭНТ#2, МАЛАДЫ ІНВАЛІД спрабуе куксаю ўтрымаць кій з партрэтам МІРОНА.

ПАВКА

(бел., МІРОНУ)

Ты стаў народным героем. Яны спяваюць твае песні…

(паказваючы на адзін з тарнспарантаў за вакном)

Яны хочуць, каб ты стаў прэзідэнтам. Прыслухайся да голаса народа…

МІРОН

(бел.)

Павка, што ты блюзнерыш…

ПАВКА

(бел.)

А што, хочаш далей весці блог..?

МІРОН глядзіць на ПАВКУ. Упершыню ён бачыць асэнсаваны, невар’яцкі твар. Увагу абодвух адцягваюць тры міліцэскія транспарцёры, якія акурат заязджаюць на плошчу. З іх вывальваюцца міліцыянты, бесцырымонна разганяючы мясцовых. Павялічаны план МІРОНА: міліцыянты вырываюць транспарант у ІНВАЛІДА НА ВАЗКУ і ягонага СЯБРА, наступны МІЛІЦЫЯНТ штурхае МЯСЦОВУЮ БАБУЛЮ, наступны выводзіць за каўнер МАЛАДОГА ІНВАЛІДА з куксамі замест рук. Апошні кадр: ІНВАЛІД НА ВАЗКУ, пазбаўлены транспаранта, хапае кій з чорна-белым партрэтам МІРОНА і намаляваным на ім чырвоным прыцэлам.

Разагнаны МІЛІЦЫЯНТАМІ натоўп МЯСЦОВЫХ І СТУДЭНТАЎ аддаляецца. МІРОН, задумаўшыся, адварочваецца.

 


Умоўны тэкст, будзе заменены напісаным аўтарамі музыкі да фільма. Паводле канцэпцыі, гэта мусіць быць тэкст песні беларускай апазіцыі, кшталту “Mury runą” Качмарскага, але ў лягчэйшай танальнасці.

Часовы тэкст, будзе заменены арыгінальным.