Сонца схаванае за хмарамі, туман, дождж, пажоўклае лісце — час на “Барды”

25.10.2012 Музыка

Сонца схавалася за хмарамі, туман, дождж, пажоўклае лісце — гэта знак, што восень уладарыць напоўніцу і час на Фестываль “Бардаўская Восень”!

Спяваная паэзія, аўтарскія песні і сатырычны погляд на рэчаіснасць па-беларуску – усё гэта можна будзе пачуць у часе Фестывалю бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень 2012”, які распачынаецца ў бліжэйшыя выходныя. Арганізатарам Фестывалю, які 19-ты рах госціць на Падляшшы, з’яўляецца Звяз Беларускай Моладзі. „Бардаўская Восень” гэта адзін з тых фестываляў, дзе ад самага пачатку можна было паслухаць больш смелай творчасці. Праз 19 гадоў нічога не змянілася, а “Барды” надалей збіраюць выключных творцаў і уражлівую публіку.

Падчас 5 фестывальных дзён(25 – 29 кастрычніка) аматары бардаўскай песні змогуць прыняць удзел у канцэртах, на якіх выступяць як вядомыя і любімыя беларускія творцы, гэтак і маладыя, што толькі робяць першыя крокі на “бардаўскай сцэне. Побач з “ветэранамі” Фестывалю – Лявонам Вольскі, Змітром Вайцюшкевічам & W-Z Orkiestry, Віктарам Шалкевічам, Алегам Кабзаром, гуртамі Bosae Sonca, ILO & Friends ды Re1ikt – выступяць дэбютанты: HandmadE, Sunduk ды Паліна Respublika, якія заблішчэла падчас мінулагодніх „Бардаў”, дзе заваявала Гран-пры Фестывалю і з таго часу надалей даказвае, што яе прысутнасць на сцэне не выпадковая.

“Бардаўская Восень” з самага пачатку ставіць на майстэрскі падыход да слова. Таму, ўжо сёння (чацвер, 25 кастрычніка) у Гміннай Публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у межах супольнага праекту “Бераг”.

Аднак “Бардаўская Восень” перадусім асацыюецца ў Бельскам Падляшскім. Тут на сцэне Бельскага Дома Культуры, традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестывалю. У пятніцу, 26 кастрычніка, прадставяць сябе удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. Сёлета ў адборы да конкурсу, які прайшоў у Менску, прыняла ўдзел рэкордная колькасць музыкаў. Гэта сведчыць пра ролю, якую Фестываль выконвае у Беларусі, ды пра ўзровень падзеі ў беларускім музычным асяроддзі. Таксама ў пятніцу на фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка (пераможца леташняга конкурсу фестывалю), гурт Handmade (з першым канцэртам у Польшчы), а таксама вядомы беларускі бард ды шоўмэн Віктар Шалкевіч. У часе суботняга канцэрту даведаемся, хто перамог у пятнічным конкурсе. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць: вядомы падляшскім гледачам Re1ikt, гурт Sunduk з харызматычнай вакалісткай Ганнай Хітрык, беластоцкі ILO & friends ды легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.

Некалькі гадоў “Бардаўская Восень” гасцюе ў сталіцы Падляшша -Беластоку. Сёлета ў новым гмаху Падляшскай Оперы і Філармоніі прадставіць сябе пераможца Grand Prix ды госці фестывалю: Bosae Sonca (са спецыяльна падрыхтаванай акустычнай праграмай), гурт-гаспадар ILO & friends ды вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч пад акампанемент слыннага W-Z Orkiestra.

Як і ў папярэднія гады, “Бардаўская Восень” будзе гасцяваць таксама ў Гарадку (пятніца), Гайнаўцы (нядзеля) ды ў Цэнтры Адукацыі ды Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах-Дзенцялова(панядзелак). На фестывальную мапу ўпершыню патрапяць і Дубічы Царкоўныя (нядзеля).

Фестываль “Бардаўская Восень” – гэта найстарэйшы такога кшталту фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў. “Бардаўская Восень” – гэта фестываль, якія стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні у многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі накірункі. З 1994 г. на „бардаўскай” сцэне прадстаўленыя найлепшыя выканаўцы, што прэзентуюць гэты гатунак музыкі.

Звяз Беларускай Моладзі