Сяргей Міхалок: “Як я стаў беларусам” (Відэа)

12.07.2011 Асоба

Сяргей Міхалок распавядае як стаў беларусам. Народжаны ў Нямеччыне, гадаваўся ў Сібіры, але кожнае лета прыяжджаў да бабулі ў вёску Самахвалавічы пад Мінскам. Дзякуючы гэтым паездкам, пазней у дарослым жыцці Сяргей адчуў сябе беларусам, і зараз не ў ўяўляе іншага месца, дзе па-сапраўдаму можа адпачыць, і набрацца новых сілаў.