“Северные Врата” і Znich у “Рэактары”

01.04.2009 Музыка

3-aprelia-rassylka
Сумесны канцэрт легендарных славянскіх фолк-метал гуртоў “Северные Врата”і Znich адбудзецца 3 красавіка ў клюбе «Рэактар» .

Госьці з Расеі прэзентуюць беларускай публіцы свой новы альбом «Волот», выдадзены ў 2008 годзе. «Зьнічы», у сваю чаргу, акрамя усімі любімых гітоў, абяцаюць прэзентаваць сьвежы сінгл, выдадзены напярэдадні новага паўнафарматніка. «Мы гэтыя творы пакуль нікому не паказвалі, – кажа лідар калектыву Алесь Таболіч, – так што будзе вельмі цікава пабачыць рэакцыю публікі. Асабліва побач з СЕВЕРНЫМИ ВРАТАМИ – зьявіцца магчымасьць параўнаць, што адбываецца на расейскай і беларускай
pagan-сцэне. Мы пачыналі прыкладна ў адзін час, паралельна займаліся папулярызацыяй фолк-метала: яны – у Расеі, мы – ў Беларусі. Будзе вельмі прыемна паглядзець, параўнаць – і сабраць у клубе усіх людзей, што цікавяцца фольк-металам». Таксама музыкант паабяцаў займальны супарт і іншыя ікавосткі. Так што не прапусьціце!

Пачатак канцэрта а 19.00.

Даведкі: 6490888

Квіткі: ад 20 000 да 40 000.

Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, ГЦ Купалаўскі, 19 точка, Талбухіна,
4 (2-гі паверх), пераход Кастрычніцкая, у клубе Рэактар.

Тэгі: