Сёння — Сусветны дзень перакладчыка

30.09.2010

Міжнародны дзень перакладчыка адзначаецца сёння, 30 верасня, у дзень смерці ў 419 або 420 годзе Святога Гераніма Стрыдонскага (нар. 342) – перакладчыка Бібліі на лаціну (Вульгата), святога апекуна перакладчыкаў.

Свята заснаванае Міжнароднай федэрацыяй перакладчыкаў у 1991 годзе. Сёлета дзень перакладчыка адзначаецца пад дэвізам “Працуйма разам”.Рэдакцыя “ПрайдзіСвета” яшчэ раз віншуе сваіх калегаў са святам. Прынагодна хочацца згадаць словы Жазэ Сарамагу: “Пісьменнікі ствараюць нацыянальныя літаратуры. Сусветную літаратуру ствараюць перакладчыкі”.

Фота (с)