Тодар і Валярына: канцэрт у Гімназіі №75

Супольны канцэрт музыкі Змітра Вайцюшкевіча і паэткі Валерыі Куставай, прымеркаваны да Тыдня мастацтваў, адбудзецца 13 траўня ў актавай зале Гімназіі №75 з архітэктурна-мастацкім ухілам (вул. Свярдлова, 30).

Пачатак у 13.30.

Уваход вольны.

Калі хтосьці не з навучэнцаў гімназіі хоча трапіць на выступ – паведамце пра сваё жаданне загадзя арганізатарам імпрэзы па тэлефоне: +375447696254 (Максім)

Вас чакае ўтульная атмасфера, якасная музыка ды агністая паэзія, а таксама цудоўны настрой і падарункі для самых кемлівых слухачоў!

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: