У інтэрнэце з’явіўся турыстычны партал горада Кобрына

02.10.2013

Ініцыятары праекта паспрабавалі сабраць у адным месцы практычна ўсю інфармацыю аб горадзе і яго ваколіцах. Галоўная мэта – паказаць абсалютна ўсе месцы горада і раёна, прадставіць культурна-гістарычную спадчыну Кобрыншчыны, прыцягнуць да горада турыстаў, інвестараў, а таксама зацікавіць мясцовых жыхароў гісторыяй. На сайце акрамя ўсяго іншага можна знайсці інфармацыю практычна аб усіх прадпрыемствах Кобрыншчыны і спасылкі на адпаведныя сайты гэтых прадпрыемстваў.

Партал адрозніваецца зручнай навігацыяй. Галоўнай “фішкай” з’яўляецца магчымасць віртуальнага падарожжа па ўсім горадзе https://ikobrin.ru/3dkobrin

Праект адкрыты для ўсіх жадаючых – кожны можа прыняць у ім удзел і падзяліцца з парталам цікавай інфармацыяй.