У Латгаліі (Латвія) завершаныя здымкі фільма “У тумане” рэжысёра Сяргея Лазніцы.
Дзеянне гістарычнай драмы, заснаванай на аднайменнай аповесці Васіля Быкава, адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі.
Працаўніка з абслугоўвальнага персаналу чыгункі Сушчэню несправядліва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго. У спадзяванні давесці сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.
Здымачны працэс заняў у міжнароднай каманды 28 дзён. У групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, рускія, палякі, румыны, чэхі і беларусы. У адной з галоўных роляў у фільме заняты беларус – выпускнік ГИТИСа Уладзімір Свірскі.