Актывісты грамадзкай кампаніі «Рок-салідарнасць» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. У адказе гаворыцца, што арганізатары не звярталіся па дазволы на канцэрты.
У сваім адказе за подпісам намесніка начальніка упраулення культуры Мінгарвыканкама Медведзева С.В. паведамляецца, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртам, якія не адбыліся (Крамбамбуля у клубе Re:public 11 лютага 2012г, Ляпіса Трубяцкога у 2011 у Рэактары і інш). Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй аб абмежаванні іх канцэртнай дзейнасці.
Такім чынам, упрауленне культуры адмауляе факт, што да іх звярталіся арганізатары канцэртаў за атрыманнем узгадненняў на правядзенне выступаў.
У звароце у Мінгарвыканкам сярод пералічаных канцэртаў, якія не адбыліся быу канцэрт гурта Крамбамбуля, які мусіў адбыцца 11 лютага. 2012 г.у клубе Re:public.
Варта адзначыць, што дадзены адказ рыхтаваў спадар Анцыповіч У.В. – начальнік аддзела па справам мастацтваў. Менавіта спадар Анцыповіч падпісвае узгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва упрауленні культуры. І ён та, як ніхто іншы ведае, што дазволы, на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго – узгадненне канцэрту 11 лютага 2012 года гурта Крамбамбуля, падпісанае спадаром Анцыповічам (у далучаным файле).
Грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасць» заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампані па адмене так званых “спісаў забароненых музыкаў”, а таксама да сваёй дзейнасці па папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца, альбо маеце ідэі па падтрвмцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на email: rok.salidarnasc@gmail.com