XVI Фестываль аматарскіх франкафонных тэатраў адкрыўся ў Мінску 23 красавіка. Арганізавала яго пасольства Францыі ў Беларусі пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі выкладчыкаў французскай мовы і Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Паводле інфармацыі пасольства Францыі, на ўдзел у конкурсе былі пададзены заяўкі ад 22 калектываў. На працягу двух дзён на сцэне Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі выступяць каля 200 юных артыстаў з Мінска, Віцебска, Магілёва, Оршы, Барысава і іншых гарадоў. Будуць прадстаўлены ўрыўкі з п’ес класікаў і твораў сучасных аўтараў: Шарля Перо, Віктара Гюго, Андрэ Маруа, Альфрэда Жары, Жоржа Курцеліна і інш. Некаторыя тэатральныя калектывы ўзялі за аснову сваіх пастановак народныя казкі, а таксама вершы і апавяданні. Тэкст цалкам.
Тэгі: Мінск