У Мінску прайшла вечарына паэзіі набеліста Тумаса Транстромера (фота)

12 сакавіка ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” аматары паэзіі мелі магчымасць пазнаёміцца з паэтычным набыткам нобелеўскага лаўрэата, шведскага паэта Тумаса Транстромера.

Лейф Ульсан і Алесь Лукавенкаў

У Мінск на імпрэзу, прысвечаную сусветна вядомаму літаратару, прыехаў яго сябар, рэжысёр Лейф Ульсан, які не толькі расказаў пра самога Тумаса і ключы да разумення яго паэзіі, адказваючы на дасціпныя пытанні вядоўцы вечарыны Андрэя Хадановіча, але і зачытаў вершы сябра па-шведску.

Асабліва цікава выглядала парная праца Лейфа Ульсана і перакладчыка Транстромера на беларускую Лявона Баршчэўскага.

Лявон Баршчэўскі і Лейф Ульсан
Лейф Ульсан і Алеся Башарымава
Уладзімір Арлоў

Падчас імпрэзы таксама прагучалі вершы Тумаса Транстромера ў перакладах Алесі Башарымавай і Алеся Лукавенкава, а пісьменнік Уладзімір Арлоў апавёў пра свой візіт да нобелеўскага лаўрэата.

Prajdzisvet.org