У Мінску прэзентуюць аўдыёкнігу Уладзіміра Караткевіча

15.05.2009 Культура

fota-karatkievicza

Прэзентацыя аўдыёкнігі Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» адбудзецца 28-га траўня ў канферэнц-залі Абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.

У імпрэзе возьмуць удзел вядомыя дзеячы культуры. Таксама ў праграме – прагляд дакументальнага фільму пра жыццё й творчасць Уладзіміра Караткевіча.

Вядучы імпрэзы – мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны.
Адрас: вул. Залатая Горка, 19 (Мінск) (станцыя метро “Плошча Якуба Коласа”, 200 метраў ад ЦУМу).

Тэгі: