У снежні будзе вялікая выстава да 120-х угодкаў Я. Драздовіча

10.10.2008 Культура

Першая імпрэза да ўгодкаў славутага беларускага мастака Язэпа Драздовіча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма!” адкрыцьцём выставы “Нябесныя бегі” 9 кастрычніка ў Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

13 мастакоў суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў прэзэнтавалі свае творы, зробленыя ў часе летняга пленэру на радзіме Драздовіча ў сённяшніх Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах.

“У снежні мы запросім да ўдзелу шырокае кола мастакоў”, — патлумачыў сябра “Пагоні” Мікола Купава.