Палюбавацца на “Цуды маляванак” прапануе Мастацкі музей Віцебска. Свабоду і багацце душы беларускіх мастакоў адчуюць наведвальнікі гэтай выставы.
Гэтыя дываны малявалі творцы рознага ўзросту – ад не маючых адукацыі пачаткоўцаў да вядомых мастакоў і выкладчыкаў. Даступнасць і дэмакратычнасць гэтага віду мастацтва, магчымасць разняволенне пры дапамозе творчасці прыцягваюць да яго ўсіх жадаючых, хто мае густ і пачуццё гармоніі. У гэтых творах жывуць неверагодныя казачныя вобразы, створаныя палётам уяўлення – птушкі, рыбы, коні, кветкі, анёлы, невядомыя, дзівосныя істоты, усе яны непадобныя адзін на аднаго, але аб’ядноўвае іх адно – шчырасць і дабрата. Пры дапамозе гэтых простых вобразаў аўтары выказваюць думкі пра нараджэнне чалавека, каханне, сэнс жыцця, раскрываюць асаблівасці беларускага характару. Тэкст цалкам.
Тэгі: Віцебск