У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

26.11.2008 Культура


У Віцебску 25 лістапада, напярэдадні дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у парку каля помніка літаратару адбылася паэтычная вечарына.

Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”. Перад прысутнымі выступіла загадчыца літаратурнай часткай драмтэатра імя Я.Коласа Святлана Дашкевіч. Вершы Караткевіча дэкламавалі акцёр Пятро Ламан, старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко, паэт Давід Сімановіч, які быў знаёмы з Караткевічам асабіста. Прыхільнікі творчасці нашага земляка ўсклалі да ягонага помніка кветкі. Навіна цалкам.

Тэгі: