Уласнае імя: беларускае і не вельмі…

Аліса, Джульета, Паўлінка — гераіні казак, фільмаў, тэатральных пастаноў. Іх імёны не пераблытаеш. Яны адразу выклікаюць сотні асацыяцый. Могуць змяняцца малюнкі ў кніжках, актрысы, дэкарацыі, але самі імёны дзяўчат падкажуць нам, якімі ўяўляць іх вобразы. А сённяшнія імёны, не гераічныя, не гістарычныя… Чаму менавіта іх выбраў час, і мы?

ЗАГС г.Маладзечна паведамляе, што сярод нованароджаных дзяўчынак сёння найбольш папулярныя імёны Мілана, Лізавета, Кацярына, Марыя. Зноў пазіцыю лідара вярнула імя Любоў. Радзей сустракаецца Таіра. Хлопчыкаў найбольш часта называюць Кірыл, Мацвей, Цімафей, Уладзіслаў, Аляксандр. “На кругі свая” вярнуўся Іван. Больш рэдкія імёны — Рувім, Эмір.

Калі таго жадаюць бацькі дзіцяці, супрацоўнікі ЗАГСа павінны зарэгістраваць любое імя, якім бы вычварэнскім яно ні было. Нядаўна маці захацела назваць дзяўчынку Наомі. Ніякіх праблем не было. Жанчына напісала заяву, і супрацоўнікі ЗАГСа зарэгістравалі маленькую паслядоўніцу знакамітай мадэлі. Я запыталася, ці бываюць бацькі, што жадаюць запісаць у пасведчанні аб нараджэнні беларускі варыянт імені, напрыклад, не Дмітрый, а Зміцер? Мне адказалі, што такое здараецца рэдка. Быў нядаўна адзін такі, што прынцыпова хацеў назваць сваю дачку Ганнай. Жанчыны-працаўнікі цярпліва тлумачылі яму, што ёсць “нармальнае рускае імя Анна”, паказвалі менавіта гэтае імя ў слоўніку. Ды дзівак упёрся на сваім, і пераканаць яго так і не ўдалося.

Часам бацькі прыходзяць рэгістраваць немаўля, яшчэ не выбраўшы для яго імя, і просяць дапамагчы вызначыцца. У такім выпадку ў Маладзечанскім ЗАГСе ім прапануюць зазірнуць у царкоўны каляндар і выбраць імя святога, які значыцца за днём нараджэння малога. Тады гэты святы ўсё жыццё будзе ахоўнікам дзіцяці. Многія бацькі так і робяць.

Я ж задумалася, хто можа даць найлепшую параду наконт імёнаў нам, маладым і шчаслівым. І атрымала адказ: мёртвыя тыя, што сышлі ў нябыт (папулярна патлумачу крыху ніжэй).

чытаць далей