
Прэзентацыя зборніка сучаснага шведскага апавядання, упершыню выдадзенага на беларускай мове, адбудзецца ў чацвер 21 траўня. Прэзентацыя пройдзе ў рамках Шведска-беларускіх літаратурных дзён, у якіх бяруць удзел беларускія і шведскія пісьменнікі.
Зборнік прозы ёсць вынікам сумеснага праекту Цэнтру шведскіх даследаванняў у Мінску і выдавецтва “Галіяфы” пры дапамозе Дзяржаўнай рады культуры Швецыі.
Студэнты і выкладчыкі Цэнтру шведскіх даследаванняў у Мінску разам з рэдакцыяй выдавецтва “Галіяфы” зрабілі адбор і пераклад навэлаў дванаццаці прадстаўнікоў сучаснай шведскай літаратуры.
Прадстаўленыя ў зборніку апавяданні даюць выдатную магчымасьць пазнаёміцца з асноўнымі тэмамі новай шведскай літаратуры і праліць святло на галоўныя культурныя тэндэнцыі ў сучаснай Швецыі.
Час і месца: 21 траўня, 18:30, Тэатр-студыя імя Я. Міровіча (Акадэмія мастацтваў, праспект Незалежнасці, 81).
Па пытаннях, звязаных з кнігаю, можна звяртацца да Мортэна Франкбі, дырэктара Цэнтру шведскіх даследаванняў у Мінску (маб. +375 296 375 296).
www.swedishcentre.org
www.goliafy.com
www.kulturradet.se
Тэгі: Мінск