У Беларусі распрацаваны экскурсійны праект «Да вытокаў ВКЛ»

29.10.2009

У Беларусі распрацаваны экскурсійны праект «Да вытокаў Вялікага княства Літоўскага». Яго прадставіла дырэктар ТДА «Віаполь» Галіна Патаева 28 кастрычніка на прэзентацыі экскурсійных тураў у Мінску.

Паводле яе слоў, праект прысвечаны тысячагоддзю гісторыі Літвы: упершыню назва «Літва» была згадана ў нямецкіх летапісах у 1009 г. Асабліва значны для краіны гэты праект у сувязі з тым, што беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Як паведаміла Патаева, праект уключае тры экскурсіі: адну па Беларусі і дзве трансгранічныя. Тэкст цалкам.