Валянцін Акудовіч у “Падземцы”

05.05.2009 Культура

valakud

Кнігарня Логвінаў у галерэі “Падземка” (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. 7 красавіка за прылаўкам будзе стаяць Валянцін Акудовіч.

Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.

Валянцін Акудовіч – беларускі філёзаф, літаратурны крытык

Скончыў Літаратурны інстытут (Масква). Працаваў у штотыднёвіках «Культура», «ЛіМ», часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты». Заангажаваны ў праблематыку «мэтафізыкі адсутнасьці».

Бібліяграфія:
* «Мяне няма. Роздум на руінах чалавека»,
* «Дыялогі з Богам»
* «Разбурыць Парыж»
* «Вайна культураў»
* «Архіпэлаг Беларусь»
* «Разбурыць Парыж»
* «Беларусь як постмадэрновы праект Бога»
* «Мэтафізыка: сытуацыя росквіту й сытуацыя заняпаду»

Тэгі: