Сябры, зусім нядаўна анімацыйнаму фільму “Будзьма беларусамі!” споўніўся год! Калі хтосьці яго яшчэ не паглядзеў, то мае выдатную нагоду зрабіць гэта, бо сёння мы хочам вызначыць, хто з гледачоў быў самым уважлівым і кемлівым. Проста адкажыце на пяць пытанняў па змесце мульціка і атрымайце прызы ад кампаніі: саколкі, торбы, дыскі! Правілы ўдзелу ў віктарыне простыя. Дашліце правільныя адказы на пытанні, прыведзеныя ніжэй, на скрыню razam@budzma.org, пазначыўшы ў тэме ліста “Віктарына па мультфільме”. Адказы прымаюцца да наступнай серады ўключна (20 чэрвеня 2012). Пераможцаў мы абвесцім 22 чэрвеня.
Пераможцаў чакаюць:
Першыя дзесяць чалавек – набор: саколка + торба + мультымедыйны дыск з цікавосткамі ад кампаніі.
Яшчэ дзесяць чалавек – набор: торба + мультымедыйны дыск з цікавосткамі ад кампаніі.
Усіх астатніх – мультымедыйны дыск з цікавосткамі ад кампаніі.
Дарэчы, калі вы не бачылі, дык да дня народзінаў мультфільма “Будзьма беларусамі!” мы выпусцілі маляванку “Будзьма беларусікамі!”, якую можна спампаваць тут, а таксама выклалі ў сеціва песню ў выкананні Лявона Вольскага і Вінсэнта.
А вось і пытанні!
1. Каго заглушае сваёй песняй Мулявін?
2. Прывядзіце прыклад рэкурсіі з мультфільма.
3. Якая сувязь паміж ваўком у латах і Кастусём Каліноўскім?
4. Якія французскія словы ёсць у мультфільме?
5. Як называўся цмок з мультфільма?
Будзьма кемлівымі! Будзьма з прызамі!
