У наступныя выходны 15-16 снежня абудзецца сяброўская вандроўка ў Вільню з вядомым культуролагам і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім. Запрашаем далучыцца да вандроўкі.
Разам з Сяргеем Харэўскім вы зможаце прайсціся ўтульнымі вулачкамі нашай старажытнай сталіцы і наведаць месцы гістарычнай памяці розных народаў: беларускага, літоўскага, польскага, украінскага, расейскага,
габрэйскага, што ўяўляюць каштоўнасць для розных культураў і розных канфесій.
Акрамя галоўнай экскурсіі ў Вільні вас чакае сустрэча з віленскімі беларусамі, якую мы вырашылі прысвяціць памяці аднаго з іх – легендарнага Сяржука Вітушкі, знакамітага лідэра беларускага моладзевага руху канца 80-х, кіраўніка “Талакі”, гісторыка, літаратара і педагога, які жыў у Вільні з 1991 года, але пасля працяглай хваробы ў гэтым годзе пайшоў з жыцця.
А на наступны дзень нашай вандроўкі Людвіка Вітушкава правядзе вас па віленскіх могілках Роса, дзе пахаваныя шмат якія знакавыя асобы беларускай гісторыі. Падчас самой вандроўкі ў аўтобусе суправаджаць нас будзе культуролаг, доктар філасофіі і багаслоўя Ірына Дубянецкая.
Унёскі на вандроўку, уключна з начаваннем, складуць 60 € Кантакты для сувязі: +375- 29-307-27-13 (Валерыя). Заахвочваем таксама да кантактаў жадаючых далучыцца да нашай праграмы непасрэдна ў Вільні.