Вынікі конкурса дызайна мільённай купюры

24.11.2011 Конкурсы

Як і абяцалі, наводзім кампэтэнтныя органы і падводзім вынікі конкурсу на дызайн міліёна. Нашая маст.рада правяла ў пякельных дэбатах цэлыя два працоўныя дні і 0,75 працоўнай ночы. Густы, натуральна, разыйшліся. Але ў пэўным мы былі адзіныя – дызайн міліёна не стаў міліёнам дызайнаў, хатняе заданьне канкурсанты завалілі і самай кляснай работы нам не прадэманстравалі. А можа нехта перахоплівае нашую электра-пошту?

Але ж некаторыя работы мы палічылі вартоўнымі. Вартоўнымі калі не стромкага друкарскага банкаўскага прыстасаваньня, дык як мінімум, вартоўнымі абяцаных фірмовых прызоў з закрамоў адлігаўскай інтэрнэт-крамы AaaOoo.by.

Вось такі прэміяльна-уганаравальны чорт-ліст у нас атрымаўся:

— Праект товарыша Бум-Эрдэнэгійна Д. «Кастусь К.»
Уганароўваецца эсклюзыўным падарункавым камплектам афіГенна-мадыфікаваных адлігаўскіх вандалізмаў на паштоўках.

Кастусь К.

Кастусь К.

— Актуалізм таварыша Сашы Г. «Аграгарадок».
Узнагароджваецца рарытэтным адлігаўскім камплектам фотаэкспанатаў Wonderland на паштоўках.

Аграгарадок

Аграгарадок

— Цынізм і халодны разьлік таварыша Владзіміра П. «Мільён крамлёў».
Узнагароджваецца памятнай саколкай «Z яшчэ вернецца».

Мільён крамлёў

Мільён крамлёў

 

глядзець далей