Адкрыццё арт-праекта “Мастацтва аўтсайдэраў” адбылося 28 ліпеня 2009 года ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У сусветным мастацтве існуе такі напрамак, як арт-брут, або аўтсайдэр-арт. Гэта плынь узнікла ў Еўропе ў ХІХ – пачатку ХХ ст., калі некаторыя псіхіатры, якія з дыягнастычнымі мэтамі збіралі творы сваіх пацыентаў, вымушаны былі прызнаць іх мастацкую вартасць.
У выстаўцы прымаюць удзел 12 чалавек, домам якіх з’яўляецца ДУ “Псіханеўралагічны інтэрнат № 2”. Сярод іх былыя мастакі, архітэктары, ваеннаслужачы, а таксама інваліды з дзяцінства. Для гэтых людзей жывапіс – магчымасць рэалізаваць сябе, адчуць уласную значнасць. У экспазіцыі прадстаўлена каля 70 жывапісных і дэкаратыўна-прыкладных твораў.
Выстаўка арганізуецца дзякуючы спонсарскай падтрымцы Беларуска-ірландскага праекта дапамогі інвалідам, Міжнароднага жаночага клуба, Пасольства В’етнама ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстаўка працягнецца да 28 жніўня.
Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-56.
Е-mail: pr@nlb.by
Тэгі: Мінск
