Выдавецтва “Кнігазбор” выдае новую кнігу “Падзеі паўстання 1863 г. на Вілейшчыне: гістарычныя нарысы”. Днямі кніга выйдзе з друку.
Кніга мае больш за 30 ілюстрацый – фотаздымкаў і гравюр. Некаторыя дакументы часоў паўстання публікуюцца ўпершыню.
У кнізе апісваюцца падзеі на Вілейшчыне, якія былі часткамі агульнага паўстання.
Разам з апісаннямі падзеяў 150-гадовай даўніны, у кнізе распавядаецца і гісторыя ўшанавання памяці паўстанцаў – апісваюцца помнікі, якія ў розныя часы былі прысвечаны гэтым гераічным падзеям.
Гэта кніга — спроба найбольш поўна і праўдзіва адлюстраваць падзеі 1861–1864 гадоў, якія адбываліся ў межах цяперашняга Вілейскага раёна (тагачасны Вілейскі павет быў значна большы па плошчы) напярэдадні паўстання, падчас яго і адразу пасля паўстання.
Аўтары кнігі – вялейскія краязнаўцы Зміцер Хаценчык і Дзяніс Канецкі.
Вось што сказаў пра выхад кнігі адзін з аўтараў Дзяніс Канецкі: “Кніга выходзіць вельмі своечасова. Бо менавіта ў траўні 150 год таму праходзілі баявыя дзеянні на Вялейшчыне – 28 траўня адбылася бітва ля вёскі Уладыкі.”
Усе зацікаўленыя атрымаць кнігу могуць звяртацца на емэйл вялейскіх сяброў Таварыства Аховы Помнікаў: [email protected]
Я.В., vialejka.info