Якую кнігу вы б хацелі прачытаць па-беларуску? (Апытанне)

Хоць за апошнія гады выйшла нямала новых беларускіх перакладаў, неперакладзенага застаецца яшчэ, вядома, цэлая замкавая гара з замкам зверху. І ўсе былі б радыя пабачыць новыя пераклады… чаго?

Напрыклад, амаль кожны беларускамоўны чытач, убачыўшы на паліцы кнігарні свежы пераклад “Іліяды” ці “Страчанага раю”, задаволена паківае: ну вось, цяпер і такое ёсць. Але прызнаемся шчыра: купіць тую кніжку не кожны з тых, хто паківае, а прачытае не кожны з тых, хто купіць. А што ж беларускамоўныя чытачы возьмуць з паліцы ды прачытаюць з ахвотаю? Вось пра гэта мы і збіраемся вас распытаць.

І паставім мы пытанне як мага больш матэрыялістычна: назавіце неперакладзеную яшчэ кнігу, якую вы самі і паўтузіна ці тузін вашых знаёмых прачыталі б па-беларуску адразу, як яна выйдзе, і вы ўвогуле не разумееце, чаму гэта яна аж дагэтуль не перакладзеная, калі без яе так сумна жыць.

Называйце свае варыянты, а калі ваш варыянт нехта ўжо назваў — не забудзьцеся далучыць свой важкі +1!

 

 

Якія кнігі вы б хацелі прачытаць па-беларуску?

Вынікі

Loading ... Loading ...