Забудова Гандлёвай, рынкаў і Замчышча ў Мінску (відэа)

14.05.2012 Гісторыя

2 мая бягучага году ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прэзентавала відэаролік, заснаваны на грунце комплексных навуковых вышуканняў і эскізных праектаў, якія створаны архітэктурнай секцыяй грамадскага аб’яднання па забудове вул. Гандлёвай, тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча ў Гістарычным цэнтры Мінска.

У аснову чарговай працы архітэктурнай секцыі ўвайшлі матэрыяля, якія рыхтаваліся да міжнароднага архітэктурнага конкурсу “Леанарда 2011″, у якім творчая група Таварыства стала лаўрэатамі ў намінацыі “Рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны (Праект)”.

Антон Астаповіч, pomniki.budzma.org