Запрашаем дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска

Па ініцыятыве бацькоў з дапамогай грамадскай ініцыятывы “Вучымся па-беларуску” ствараюцца новыя беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска: у Заводскім (м-н Шабаны), Фрунзенскім (пр. Пушкіна – вул.Адоеўскага) і Кастрычніцкім (вул. Ленінградская) раёнах.

Для пачатку працы груп неабходна іх дакамплектаванне.

Беларускамоўныя групы – гэта:

– магчымасць для вашага дзіцяці з маленства апроч рускай ведаць таксама і родную беларускую мову;
– паспяховае далейшае вывучэнне беларускай мовы ў школе;
– дапамога ў правядзенні нацыянальных святаў і конкурсаў для дзетак;
– бясплатныя беларускамоўныя кнігі і музычныя дыскі для Вас і вашых дзяцей;
– магчымасць дадатковага навуачанне беларускім нацыянальным спевам і танцам;
– бясплатныя курсы па вывучэнню беларускай мовы для ўсіх жадаючых бацькоў.

Грамадская ініцыятыва “Вучымся па-беларуску” таксама дапаможа ў стварэнні беларускамоўных груп у іншых раёнах.

Просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод Вашых сяброў і знаёмых і далучыцца да ініцыятывы.

Тэл.: +375 (029) 8335542 (Вікторыя)
belsadki@gmail.com
Cуполка Вконтакте, Facebook