РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18-25 гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.
Міжнародны англамоўны летнік у м. Ружаны (16-28 ліпеня) і рускамоўны – у в. Залессе (11 – 25 ліпеня) ладзяцца ў межах праграмы “Замкі Беларусі”.
Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступная праца: уборка на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў, праца па азеляненні, будаўнічыя працы.
У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычныя паходы.
Даведка:
У РГА “БелАЮ” з 1998 года існуе праграма “Замкі Беларусі”, у рамках якой штогод праводзяцца моладзевыя міжнародныя валанцёрскія летнікі на аб’ектах гісторыка-культурнага значэння. У розныя гады такія летнікі ладзіліся ў Міры, Нясвіжы, Наваградку, Смілавічах, Тарасаве, Залессі.
У гэтым годзе запланаваныя два летнікі: у мястэчку Ружаны (палацавы комплекс – былая рэзідэнцыя Сапегаў) і вёсцы Залессе (сядзіба М Агінскага).