У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют году ў трох намінацыях — паэзія, проза і пераклад.
«Да намінантаў Прэміі імя Максіма Багдановіча ёсць абавязковыя ўмовы, — кажа сябра журы, пісьменнік Уладзімір Арлоў. — Твор мае быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння мусіць мець не больш за 35 поўных гадоў».
Да разгляду журы прымае дэбютныя кнігі аўтараў, якія выйшлі цягам году. Могуць разглядацца і грунтоўныя публікацыі ў літаратурных часопісах (раман, аповесць, вялікі перакладны твор).
Спіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Максіма Багдановіча за 2010 год фармуецца да 14 лютага 2011 году. Уручэнне адбудзецца ў канцы сакавіка 2011 году.
Вылучэнні ад выдавецтваў і аўтараў можна дасылаць на адрас:
220050, а/с 218, Мінск;
E-mail: pen@vessobel.by
з пазнакай «Прэмія імя Максіма Багдановіча».