Зміцер Вайцюшкевіч у Ізраілі (відэа)

02.04.2012 Музыка

28 сакавіка ў Тэль-Авіве прайшоў першы ў гісторыі Ізраіля беларускамоўны канцэрт сучаснага беларускага выканаўцы. Зміцер Вайцюшкевіч правёў у клубе “ПраРок” кватэрнік, выканаўшы свае найлепшыя песні.

Кватэрнік аказаўся больш чым знакавым. Па-першае, сучасная беларуская музыка ў Ізраілі ніколі да гэтага не гучала. Па-другое, у клуб прыйшлі беларускамоўныя ізраільцяне. Па-трэцяе, гэты кватэрнік у клубе можа стаць добрым пачаткам для культурнага дэсанту беларускіх музыкаў.

Гледачы цёпла сустракалі беларускага выканаўцу. Большасць песняў былі ім добра вядомыя. Многія пасля канцэрту прызналіся, што было вельмі прыемна чуць у цэнтры Тэль-Авіва беларускую гаворку. Амаль як дома, толькі ніхто ніякія канцэрты не забараняе, што сапраўды прыемна.

Барыс Штэрн