Анатоль Грыцкевіч. Старонкі нашай мінуўшчыны

30.04.2009 Кнігагляд

hryckevich_kniha

Старонкі нашай мінуўшчыны / Анатоль Грыцкевіч. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 468 с.

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Расіі. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.

Кніга “Старонкі нашай мінуўшчыны” – зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы і падзеі нашай гісторыі, пачынаючы ад Беларуска-Літоўскай дзяржавы (XIV ст.) да нашага часу.

Артыкулы напісаны грунтоўна і займайльна і будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў – ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.

Выданне кнігі было здзейснена, дзякуючы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кіраўніку Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” (ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай.