kacap

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча  – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, — наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на пэўную эпічнасць.

Літаратурны жанр “альтэрнатыўнай нацыянальнай гісторыі”, да якога і належыць дадзены твор, дастаткова традыцыйны для замежных літаратураў (“Выспа пінгвінаў” А. Франса, “Гісторыя аднаго горада” М. Салтыкова-Шчадрына, “Нататкі пра горад коткаў” Лаа Шы), але абсалютна нераспрацаваны беларускімі аўтарамі.

Значная частка нацыянальна свядомых беларусаў гадавалася на творах У. Караткевіча, М. Ермаловіча, У. Арлова, Г. Сагановіча і гэтак далей, прытым абсалютная іх большасць крытычна ставіцца да тае гісторыі Беларусі, каторая вывучаецца ў сённяшніх школах і ВНУ. Калі ж дадаць да гэтага шматлікія імперскія выбрыкі нашых усходніх суседзяў, у выніку і атрымаецца той градус здзеклівасці, які танальна і закладзены ў “Праўдзівае гісторыі Кацапа, Хахла і Бульбаша”.

“Гісторыя…” пісалася падкрэслена непаліткарэктна, як да Бульбашоў і Хахлоў, так, натуральна, і да Кацапаў. Але ж гэта не зашкодзіла ўкраінцам змясціць фрагменты тэксту ў “Вікіпедыі” (ўкраінскі сегмент — uk.wikipedia.org/wiki/Кацап). Тэкст ужо перакладаецца на ўкраінскую мову і да канца года будзе выдадзены ў Тэрнопалі ці ў Кіеве.

Чытаць урыўкі з кнігі

budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Адзін камэнтар »

  1. # stasia | 13 кастрычнiка 2009, 11:42

    A dzie nabyc’ można/można budzie?

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Каляндар культуры

Гэнік Лойка

| 9 сакавiка 2010

Гэнік Лойка 09 сакавіка 1962 нарадзіўся Гэнік Лойка, стваральнік унікальных скульптурных пленэраў “Легенды зь пяску”. Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »