Перасоўная званіца, якая праехала па вуліцах Гомеля раніцай у першы дзень Вялікадня, абвясціла Вялікае свята для ўсіх жыхароў абласнога цэнтра і дала пачатак VІІ Велікоднаму фестывалю. Ён урачыста адкрыўся канцэртам духоўнай музыкі ў Гомельскім абласным драматычным тэатры. Лепшыя харавыя калектывы абласнога цэнтра, а таксама абласныя духоўныя і свецкія ўлады узялі ў ім удзел.
У аддзеле адукацыі Гомельскага гарвыканкама лічаць, што правядзенне такога фестывалю — адна са складовых праграмы аб супрацоўніцтве, якая прынятая гарадскімі ўладамі і Гомельскай і Жлобінскай праваслаўнай епархіяй. Яго асноўная мэта — прыцягнуць увагу да адраджэння духоўных традыцый, пазнаёміць дзяцей, моладзь і дарослых з гісторыяй і каштоўнасцямі веры ў Бога, падкрэсліў начальнік аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама Анатоль Шэвель. Тэкст цалкам.
