Дарагія Сябры!
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне мастакоў і мастацтвазнаўцаў “МАЙСТАР” 18 мая 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі праводзіць дабрачынную акцыю (аукцыён) у падтрымку маладой маці і таленавітай мастачкі Пятровай (Багнюк) Анастасіі, якой нядаўна споўнілася 20 гадоў. У студзені 2010 г. дактары паставілі Анастасіі дыягназ – востры лейкоз (рак крыві). Маленькаму сынку Насці — 4 месяцы. Для захавання жыцця Анастасіі неабходная тэрміновая аперацыя, якая можа быць праведзеная ў Германіі клінікай “InterMedServis”. Кошт аперацыі – 150 тысяч еўра. Сродкі ўжо пералічылі: фізічныя асобы, “Беларускі Дом друку”, РУП “Криптотех” Дэпартамента Дзяржзнака РБ ….
Сябры!
Беларускія мастакі, а таксама ўдзельнікі выставы “Мартаўскія Каты” і студэнты творчых вузаў вырашылі адгукнуцца і дапамагчы Насці Пятровай (Багнюк). На акцыі будуць таксама творы Анастасіі Пятровай. Больш за 100 твораў жывапісу і графікі як вядомых, так і маладых мастакоў будзе выстаўленыя для прагляду 18 мая (аўторак) з 11.00 да 19.00 у Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Дабрачынная акцыя (аукцыён) адбудзецца з 17.00 да 19.00. Грошы ад прададзеных твораў будуць перададзены мастачцы на правядзенне аперацыі. Адрас мерапрыемства: г. Мінск, вул. Леніна, 20 (метро ст. Кастрычніцкая).
Даведкі тэл.: (017) 227 71 63; (029) 639 94 87; (029) 620 99 14.
Звесткі пра акцыю можна паглядзець на на web-cайце:https://master.iatp.by/