“Ялінка” па-беларуску

fota-2

Карагоды і маскарад, калядныя вершы ад беларускіх дзетак, і падарункі ад Дзеда мароза і Снягуркі вызначылі 6-ую па ліку беларускую ялінку, якая прайшла ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі 3-ага студзеня.

Маленькія лісічкі, бэтмэны, мушкецёры і сняжынкі кружыліся ў карагодах, гулялі ў віктарыны ды чакалі падарункаў ад Дзеда Мароза. 

fota-1

Карагод

Ялінка для беларускамоўных сямей лядзіцца ўжо шосты год запар, і з кожным годам да яе далучаецца ўсё больш маленькіх беларусаў разам з бацькамі. Ініцыятарам стварэння ялінкі ў беларускіх традыцыях з’яўляецца інтэрнэт-супольнасць “Нашыя дзеткі”.

Пра заснаванне ялінкі апавядае адна з арганізатарак, маладая маці Хрысціна Вітушка:

— Сёлета наша ялінка адбываецца ўжо ў шосты раз. Упершыню яна прайшла ў 2005 годзе. Гэта быў першы Новы год, які я праводзіла  разам з дзіцём. Для дзяцей гэта падзея і была арганізавана. Некалькі бацькоў вырашылі, што ў іх дзяцей таксама павінна быць свята. Мы вырашылі, што можам зрабіць гэта самі, нягледзячы на тое, што ніхто пра гэта не клапоціцца.

fota-3

Хрысціна Вітушка

Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4

З кожным годам ялінка ў беларускіх традыцыях збірае ўсё больш сямей, што патрабуе больш вялікага памяшкання. Па словах Крысціны Вітушка адной ялінкай на год абысціся ўсё цяжэй.

— З’явіліся новыя людзі, новыя дзеткі і новыя ідэі. З кожным годам усё цяжэй знайсці памяшканне, каб усе змясціліся. Сёлета мы добра разумеем, што ў наступным годзе трэба ладзіць як мінімум дзве ялінкі. Становіцца вельмі цяжка задаволіць святам маленькіх дзяцей адначасова з 12-ці гадовымі дзеткамі, якім таксама патрэбнае свята.

fota-4

Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4

Дзеткі і снягурка

На ялінцы дзетак вітала беларускамоўная снягурка, з якой вадзілі карагоды і клікалі Дзеда мароза. Каб чараўнік з барадой і падарункамі завітаў на свята, дзеткам давялося згуляць у сумёты і сняжынкі з чорнай птушкай, якая схавала і Дзеда мароза, і падарункі.

fota-5

fota-6

Гульня з птушкай

Сярод едвальнікаў  ялінкі трапляліся беларускія паэты, пісьменнікі і журналісты, якіх падчас імпрэзы можна было пабачыць у сямейным асяродку.

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч прыехаў з сям’ёй на ялінку з нямецкага Гамбургу.

— Нам хацелася паказаць нашай дачцэ, што яна не адна такая на свеце, хто размаўляе па-беларуску. Нам патрэбнае было нейкае беларускамоўнае асяроддзе. Як толькі мы даведаліся, што будзе ялінка, мы селі ў цягнік і прыехалі сюды. Мы задаволеныя гэтым цудоўным святам.

fota-7

Альгерд Бахарэвіч з сям’ёй

Падарункі ад Дзеда мароза дзеткі атрымлівалі праз вершыкі і песні, якія рыхтавалі адмыслова для ялінцы. Пераапранутыя анёлкі, матылькі, вавёркі і медзведзяняты па чарзе выконвалі адмысловыя нумары для казачнага навагодняга персанажа.

fota-8

fota-9

Вершыкі Дзеду марозу

Сярод шэрагу традыцыйных ялінак у дзіцячых садках, школах і дамах творчасці, беларуская ялінка адрозніваецца традыцыйнасцю роднага не толькі ў мове наведвальнікаў, а яшчэ ў песнях, вершах, і агульнай атмасферы ўсяго свята.

Ялінка арганізоўваецца не адным чалавекам, а супольнасцю бацькоў, якія ў тым зацікаўленыя.

Наведвальніца:

— Асаблівасць атмасферы гэтай ялінкі ў тым, што людзі сюды прыходзяць невыпадкова. Для стварэння гэтай ялінкі кожны з бацькоў прыкладае нейкія высілкі.

Ялінка працягнулася салодкімі пачастункамі і беларускай дыскатэкай для галоўных на гэтым свяце — беларускіх дзетак

fota-10

Пачастунак