Запісы с тэгам ‘Магілёў’

Падчас работ па пракладцы камунікацый па вуліцы Ленінскай каля Палаца шлюбаў ў літаральным сэнсе пабачылі святло падмуркі і сцены будынкаў 17-19 стст. нашага горада.
Сярод рэшткаў мураваных і драўляных пабудоў ёсць шмат керамікі. У сценах тагачасных гарадскіх будынкаў можна пабачыць нішы, а таксама зводы скляпенняў, выкладзеных цэглай-пальчаткай.
На жаль, правядзенне згаданых работ будзе працягвацца, што прывядзе да знішчэння часткі выяўленай забудовы старога Магілёва. Далей »
2 жніўня ў відэазале кінатэатра «Космас» адбылася прэзентацыя паштовак, аб’яднаных назвай «Магілёў: з мінулага ў сучаснасць». У час, калі людзі ў асноўным падтрымліваюць сувязь па тэлефоне або праз Інтэрнэт, з’яўленне паштовак з краявідамі старога горада — справа незвычайная. На сустрэчу з даўніной з’явіліся і фотамастакі, і гісторыкі, і прадстаўнікі выдавецтва, якое подтрымала праект і надрукавала карткі. Завітала на «паштова-гістарычную» прэзентацыю і карэспандэнт сайта. Далей »
На 24 паштоўках прадстаўлены віды Магілёва пачатку XX стагоддзя, якія прыадчыняюць акенца ў гісторыю горада і дазваляюць зірнуць на яго вачыма сваіх продкаў. Паштоўкі выдадзеныя на беларускай мове. Далей »
Юры Несцярэнка і гурт White Night Blues прэзентавалі канцэртны альбом Live in Poland у Магілёве 18 чэрвеня. Далей »
Коміны на папялішчах да гарызонту
На старым фотаздымку — магілёўскі раён Лупалава пасля разбуральнага пажару. Ад старой мураванай дарогі разыходзяцца завулкі, і да гарызонту замест дамоў — толькі абгарэлыя печы ды коміны. На папялішчы калупаецца чалавек, навокал бегаюць цікаўныя хлопчыкі. Іншы ракурс: пара сталых гадоў і мужчына ў вайсковай форме безнадзейна сядзяць на папялішчы, побач трымае каня малы, навокал валяюцца ўцалелыя ў пажары чыгункі. Выпаленая пляма на месцы цэлага жылога раёна яшчэ на адным фота. Далей »
Круглы стол, прысвечаны праблемам аховы гістарычна-культурнай спадчыны Магілёва і Магілёўскай вобласці і праблемам дзейнасці Магілёўскіх абласнога і гарадскога аддзяленняў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, адбыўся ў Магілёўскай ратушы (цяпер Музей гісторыі Магілёва) 5 чэрвеня. Далей »
Круглы стол «Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і Магілёўскай вобласці» пройдзе ў Магілёве 5 чэрвеня. Далей »
Юры Несцярэнка і гурт «White Night Blues» прэзентуюць свой канцэртны альбом «Live in Poland» у Магілёве 18 чэрвеня. Далей »
Адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай вандруе па Беларусі. У кожным кутку краіны вернікі пакланяюцца беларускай святыні. Нядаўна на Магілёўшчыне людзі сустракалі Крыж Еўфрасінні ў праваслаўных храмах і схіляліся перад ім. Вандроўка адноўленай каштоўнасці выклікала ўспаміны пра далёкія падзеі, якія звязваюць Магілёў з Еўфрасінняй Полацкай і яе знакамітым Крыжам. Далей »
— Рэлігія нясе ў сабе таямніцу і мудрасць, — тлумачыць дырэктар Музея гісторыі Магілёва Сяргей Клімаў. — Яны раскрываюцца нам праз веды і розныя рэчы. На нашай выставе прадстаўлены экспанаты, якія дазволяць сучаснікам дэкадзіраваць і прачытаць гэтую векавую мудрасць. Далей »
Напісаць
Старонка 1 з 14 1 2 3 4 5 » ... Апошняя »
|
Праекты
Аляксандр (Tarantino) Ждановіч |
28 жнiўня 2010
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »
|