Запісы с тэгам ‘Варшава’

Фільм пра беларускіх габрэйскіх партызанаў на фестывалі ў Варшаве + відэа

Фільм пра беларускіх габрэйскіх партызанаў на фестывалі ў Варшаве + відэаДакументальная стужка «ІзГоі», знятая для «Белсату», прайшла адбор на VII Міжнародны кінафестываль «Габрэйскія матывы». Стужка «ІзГоі», знятая вядомым тэлежурналістам Аляксандрам Ступнікавым для тэлеканалу «Белсат», распавядае пра невядомую старонку гісторыі Беларусі: дзейнасць габрэйскіх партызанскіх атрадаў падчас Другой усясветнай вайны. Далей »

Святая Імша па-беларуску ў Варшаве

Сардэчна запрашаем на Святую Імшу па-беларуску, якая адбудзецца у нядзелю, 28 лютага ў 15.00 у грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў на вуліцы Miodowa 16. Імша будзе адпраўлена ў лацінскім абрадзе. Далей »

Агульнабеларуская дыктоўка ў Варшаве

Супольнасьць "Беларуская Нацыянальная Памяць" запрашае 21 лютага ў міжнародны дзень роднай мовы а 12 гадзіне ў Collegium Civitas (Aula B, XII p., PKiN,pl. Defilad 1, Warszawa) на агульнабеларускую дыктоўку. Далей »

Прэзентацыя фільма пра Булак-Балаховіча ў Варшаве + відэаанонс

10 лютага споўнілася 127 гадоў з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча — генерала Беларускае Народнае Рэспублікі. Далей »

Вопрос об установке памятника Якубу Коласу и Янке Купале в Варшаве решит мэрия города

Вопрос об установке памятника народным поэтам Беларуси Якубу Коласу и Янке Купале в Варшаве решит мэрия города. Об этом сегодня на пресс-конференции в Минске, отвечая на вопрос корреспондента БЕЛТА, сообщил министр культуры и национального наследия Польши Богдан Здроевский. Тэкст цалкам. Далей »

Марціновіч прадставіць “Параною” у Варшаве

Першая прэзэнтацыя забароненай у Беларусі кніжкі аўтарства Віктара Марціновіча пройдзе сёння ў Варшаве ў рэдакцыі "Res Publica Nowa". Кніга выйшла ў свет у маскоўскім выдавецтве, тры тыдні таму аўтар планаваў правесці прэзентацыю ў Менску ў адным з вядучых клюбаў, аднак за тыдзень да вызначанага дня прэзентацыя была адменена.  “Параноя” – творчы дэбют журналіста Марціновіча стаў адначасова першай мастацкай кнігай забароненай ў Беларусі. Сённяшняя прэзэнтацыя ў Варшаве адметна тым, што ў аўтара на руках ёсць толькі адзін экзэмпляр сваей кнігі. Далей »

Беларуская імша ў Варшаве

Сардэчна запрашаем на Святую Імшу па‑беларуску, якая адбудзецца у нядзелю, 13 снежня ў 15.00 у грэка‑каталіцкай царкве айцоў базыльянаў на вуліцы Miodowa 16. Імша будзе адпраўлена ў лацінскім абрадзе. Тэкст цалкам. Далей »

Святая Імша па-беларуску ў Варшаве

Вельмі сардэчна запрашаем ўсіх, хто хоча славіць БОГА на мове нашых продкаў, усіх, каму не абыякава родная мова і культура, хто любіць і шануе нашу БАЦЬКАЎШЧЫНУ – БЕЛАРУСЬ, на святую Эўхарыстыю 29.11.2009 г. на 15.00 у грэка-каталіцкую царкву Айцоў Бызыліянаў на вуліцу Мiodowa 16 ў Варшаве. Тэкст цалкам. Далей »

«Барды без межаў»: Беланогая ў Варшаве — 26 лістапада

26 лістапада, у чацвер, а 19‑й, Тацяна Беланогая будзе спяваць на міжнародным канцэрце «Bardowie bez granic». Centrum Promocji Kultury Praga Południe ul. Podskarbińska 2, Warszawa tel.: 22 517 65 75, www.cpk.art.pl Далей »

Прэзэнтацыя кнігі “Нацыянальнасьць - Беларус” у Варшаве

Прэзэнтацыя кнігі Нацыянальнасьць - Беларус у Варшаве 18 лістапада а 18.30 у варшаўскім Collegium Civitas (заля 1254, 12 паверх, PKiN) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алега Латышонка "Нацыянальнасьць - Беларус". Мерапрыемства арганізуе Беларуская Нацыянальная Памяць. Больш падрабязна пра кнігу можна прачытаць тут. Далей »

Напісаць

Праекты

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »