Яшчэ не “вечар” — скажа Генадзь Аўсянiкаў падчас свайго бенефiсу.
Артыст-купалавец абраў для гэтага спектакль Дударава “Вечар”, якi будзе iграць 21 лютага. Такiм чынам ён адзначыць сваё 75-годдзе — выконваючы ролю звычайнага беларускага дзеда з вёскi, якi чакае…
Генадзь Аўсянiкаў стаў апошнiм беларускiм акцёрам, якi атрымаў званне народнага артыста СССР — у 1991-ым. Але сам уладальнiк носiць яго вельмi сцiпла, ён увогуле не ганарлiвы чалавек, а як пагутарыць — дык такi ж просты, як i большасць яго герояў. Можа таму часам здаецца, што ён i не iграе, ды быццам i не трэба яму спецыяльна ўжывацца ў ролi ў спектаклях пра нас, пра беларусаў — ён ведае, як чалавек адсюль будзе праяўляць тыя цi iншыя эмоцыi, як гэты чалавек будзе рэагаваць на тыя цi iншыя сiтуацыi. Тэкст цалкам.
