Быць беларусам — што гэта значыць?

Новы супольны праект сайтаў  Budzma.org і TUT.BY.

Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус?

Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

На гэтыя ды іншыя чыноўнікі адказваюць бізнэсоўцы, чыноўнікі, спартоўцы, мэнэджары культуры, публіцысты, лекары… – людзі самых розных прафесій, паспяховыя ў сваіх занятках.

Цягам траўня штодня — новае імя, штодня – новае меркаванне. Беларусы глядзяць на сябе, і на людзей вакол, і спрабуюць даць азначэнне хто мы ёсць усе разам — беларусы.

4 траўня вашай увазе прапануецца першая анкета.

А што асабіста для вас значыць — быць беларусам?

Чакаем вашых адказаў на razam@budma.org. Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.

Усе гісторыі

5 каментароў

  1. # 03 траўня 2010 15:21
    Дзмітрый

    Хацелася б задаць пытанне, мабыць хтосці з тутэйшых гісторыкаў, этнографаў ці іншых даследчыкаў гэтую тыму разгледжваў. Паводле маіх назінранняў, беларусам уласціва меньш развітая моўная функцыя. То бок калі узяць, напрыклад, беларуса і рускага з аднолькавым (невысокім узроўнем адукацыі), дык па-руску апошні будзе гутарыць значна лепш, негледзячы на тое, что абодзьва вывучалі гэтую мову з дзяцінства. Дык у чым прычына? У тым, што для беларуса руская мова не родная? Але раслі яны ў аднолькавым культурным асяродзі, выховываліся аднолькавай савецкай адукацыяй. Тады цікава, ці палепшыца «прыгажосць» мовы пры ужыванні беларусам роднай мовы? Альбо усё ж такі «сваеасаблівая» моўная функцыя – біялагічная асаблівасць беларускай нацыі? // Баюсь выклікаць гнеў у свой бок і абвінавачванні ў «расавым» падыйходзе, але я не імкнуся паставіць медыцынскі дыягназ беларусам, а проста хачу вылучыць адзін з адметных нашых бакоў, няхай і не самы галоўны.

    • # 03 траўня 2010 17:03
      Кацярына

      Прабачце, калi ласка, але дазвольце выправiць арфаграфiчныя памылкi у тэксце Дзмiтрыя ад 3.05.2010. Трэба сачыць за правапiсам.
      Дзякую за увагу.

      • # 05 траўня 2010 16:44
        Дзмітрый

        Памылкі варта выправіць, ці яны ўжо выпраўлены? У любым выпадку дзякуй за заўвагу. Выкарыстоўваю мову вельмі рэдка адсюль і непісьменнасць :\ Але калі б не праверка арфаграфіі ў прадуктах Майкрасофт, дык і па-руску правапіс быў бы не фантан…

  2. # 21 жніўня 2010 14:43
    Zmicier Badzenta

    Я не беларус, і ім ніколі ня буду. Я паляк-паляшук, і застануся ім. Дурная гэта ваша кампанія. Быць грамадзянінам Беларусі – вось так патрэбна каб назава гучала.

    • # 24 жніўня 2010 15:10
      Андрэй

      Ні якая не дурная, а народная і шчырая. Арганізатары праекта робяць тое што павінна рабіць дзяржава, вялікi дзякуй ім!

Ваш каментар