19.10.2009 | Конкурсы

Трэці этап розыгрышу запрашальнікаў на імпрэзу да гадавіны кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Шаноўнае спадарства!

Агульнанацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” 30 кастрычніка ў малой залі канцэртнага зала “Мінск” святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоў.

У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў – сябры кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, “IQ-48” і “Детидетей”, Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.

Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы. Першыя два з іх адбыліся з 6 па 16 кастрычніка. За гэты час больш за 150 удзельнікаў даслалі свае адказы на конкурсныя пытанні, і 86 аўтараў правільных адказаў ужо патрапілі ў кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаны ўладальнікі запрашальнікаў.

Але конкурс працягваецца, і шанец адсвяткаваць гадавіну кампаніі “Будзьма беларусамі!” разам з зоркамі беларускай культуры застаецца ў кожнага жадаючага. Трэці, заключны, этап конкурсу праходзіць з 19 па 23 кастрычніка. Тым, хто далучаецца зараз, патрэбна правільна адказаць на ўсе 15 конкурсных пытанняў для таго, каб апынуцца сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Глядзіце пытанні на www.budzma.org , дасылайце адказы на razam@budzma.org і, калі ласка, абавязкова пазначайце сваю зваротную сувязь (нумар мабільнага тэлефона і/ці адрас паштовай інтэрнэт-скрыні). Далучайцеся да святкавання гадавіны кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Будзьма разам, сябры!

Пытанні першага этапу:

1. Партнёрам якой тэлевізійнай перадачы з’яўляецца кампанія “Будзьма беларусамі!”?

а) “Зваротны адлік” (АНТ)
б) “Падарожжы дылетанта” (Першы канал)
в) “Пра мастацтва” (ЛАД)
г) “Новыя падарожжы дылетанта” (СТБ)
д) “120/80 weekly” (Першы музычны)

2. Які будынак з’яўляецца самым старым у Мінску?

а) Будынак кляштара бернардынцаў (сёння — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)
б) Марыінскі Архікафедральны касцёл
в) Свята-Петра-Паўлаўская царква
г) Касцёл Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха)
д) Дом-музей І з’езду РСДРП

3. Хто з’яўляецца аўтарам трылогіі “Пакутны век”?

а) Васіль Якавенка
б) Алесь Пашкевіч
в) Максім Гарэцкі
г) Севярын Квяткоўскі
д) Іван Мележ

4. Дзе размясціўся адзіны ў Беларусі Музей радзімазнаўства?

а) в. Пераброддзе Мёрскага р-ну
б) в. Александрыя Шклоўскага р-ну
в) в. Лявонпаль Мёрскага р-ну
г) в. Бянюны Ашмянскага р-ну
д) в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну

5. Як называецца апошні альбом барда Алеся Камоцкага?

а) “51”
б) “9”
в) “13”
г) “69”
д) “48”

Пытанні другога этапу:

6. Гісторыя якога славутага роду шчыльна звязана з в. Дудзічы (сёння ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці)?

а) Дастаеўскіх
б) Радзівілаў

в) Плятэраў
г) Скірмунтаў
д) Ельскіх

7. У якім горадзе Беларусі знаходзіцца помнік літары “Ў”?

а) Магілёў
б) Полацк
в) Нясвіж
г) Тураў
д) Гомель

8. Дзе адбываецца асноўнае дзеянне рамана Віктара Вальтара “Роджаныя пад Сатурнам”?

а) у Рызе
б) у Мінску
в) у лесе
г) у Празе
д) у Парыжы

9. Якая спявачка атрымала ганаровы тытул “рок-князёўны Беларусі” у 2006 г.?

а) Ірына Дарафеева
б) Вераніка Круглова
в) Руся
г) Вольга Самусік
д) Кася Камоцкая

10. У якім жанры працуюць мастакі, аб’яднаныя ў гістарычным клубе “Жалезны воўк”?

а) Сармацкі пейзаж
б) Неасармацкі партрэт
в) Батальны жывапіс
г) Гістарычны партрэт
д) Марынізм

Пытанні трэцяга этапу:

11. Як заваецца  праграма пра беларускую  культуру і мастацтва  на FM-станцыі “Аўтарадыё”?

а) “Рэнесанс”
б) “Рэзананс”
в) “Стары Ольса”
г) “Адраджэнне”
д) “Рэканструкцыя”

12. Дзе месціцца Культурна-асветніцкі  цэнтр імя Язэпа  Драздовіча?

а) у Шаркаўшчыне
б) у Глыбокім
в) у в. Пунькі Глыбоцкага р-ну
г) у Вільні
д) у в. Германавічы Шаркаўшчынскага р-ну

13. Рэдакцыяй якога  культурніцкага выдання выпушчаны каляндар “Канец словаў” з выявамі аголеных  беларускіх літаратараў?

а) “ARCHE”
б) “Тэксты”
в) “ЛіМ”
г) “pARTisan”
д) “Druvis”

14. “Візітнай карткай”  якога музычнага гурта з’яўляецца беларускамоўная песня “Гузік”?

а) “Детидетей”
б) “Серебряная  свадьба”
в) “Сябры”
г) “Neuro Dubel”
д) “Аддис Абеба”

15. Якому паэту прысвячаецца  традыцыйнае паэтычнае  свята ў в. Гарошкаў  Рэчыцкага раёну?

а) Максіму  Танку
б) Анатолю Сысу
в) Пімену Панчанку
г) Яўгеніі  Янішчыц
д) Аркадзю  Куляшову


13 Каментаў у “Трэці этап розыгрышу запрашальнікаў на імпрэзу да гадавіны кампаніі “Будзьма беларусамі!””

  1. Тацьцяна says:

    А колькі ўсяго запрашальных будзе разыграна

  2. Алякс says:

    A як даведацца, цi правiльна адказалi? Ну, цi спрабаваць у наступных этапах? )

  3. Будзьма says:

    Колькасць запрашальнікаў – гэта сакрэт :) Тое самае датычыцца і правільных адказаў. Усе усё даведаюцца 24 кастрычніка па сканчэнні конкурсу.

  4. Ілля says:
  5. antidot says:

    Спадар Северин Кветковский! Поздравляю Вас и Ваших коллег с наступающим праздником! В связи с тем, что в списке выступающих, по понятным причинам, нет группы Naka, предлагаю Вам в подарок “минусовку” песни “Бяжы”, дабы Вы смогли спеть караоке вместе с сябрами и партнерами “пасярэдзіне якога-кольвек застольля” и услышать “шмат знаёмага, цэлымі кавалкамі зь іншых выканаўцаў”. Ну и конечно “І атрымліваць ад караоке задавальненьне”.

  6. НАСТА says:

    Вось і 24-е…
    А нічога не вядома…))

  7. НАСТА says:

    )))

  8. Iрына says:

    дзе абяцаныя адказы?

  9. Яўген says:

    а мне вось токльі 30 кастрычніка і патэлефанавалі і павіншавалі… і прыйсьці запрасілі… а як я з Гомеля та даеду. шкада…

  10. Дзяніс says:

    Прывітанне.
    Толькi зараз даведаўся пра перамогу у конкурсе.
    Можно ли яшчэ атрымаць квіткі і якім чынам ?
    Дзякуй.

    • LAMa says:

      Паважаны Дзяніс, Вам дасланы адказ на е-мэйл. Калі ласка, адкажыце на яго як мага хутчэй.

      Калі Вы з Мінску, то тэрмінова пад’едце на наш офіс, папярэдне пазваніўшы на (017)224 7935, месца для Вас трымаем.

      Прэс-сакратар кампаніі Арына Лісецкая.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика