Шаноўныя сябры!
9 снежня 2009 года шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню нараджэння
Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры.
У 12.00 − урачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г. Мінск, вул. М. Багдановіча).
У 16.00 − прэзентацыя выстаўкі “Спрадвечнае” мастака Эдуарда Агуновіча, заслужанага дзеяча культуры, аўтара мастацкай канцэпцыі музея Максіма Багдановіча. Выстаўка прысвечаецца Году роднай зямлі і з’яўляецца разважаннем над сэнсам жыцця, гістарычнай ролі Беларусі і яе адраджэння.
У 17.00 − літаратурна-музычная імпрэза “Згукі бацькаўшчыны” з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Міхася Пазнякова, Анатоля Бутэвіча, Васіля Жуковіча, Зміцера Арцюха, Аксаны Спрынчан, Віктара Шніпа, Сяргея Панізніка, Вікі Трэнас, Валярыны Куставай, Юліі Новік, Людмілы Рублеўскай, музыкаў Алеся Камоцкага, Ганны Чумаковай, Уладзіміра Курака, Наталлі Чыжовай і артыстаў тэатра “Жывое слова”. Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”.
9 снежня для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н).