Ролік “Будзьма беларусамі!”, прысвечаны гісторыі Беларусі, мусіць, і сам увойдзе ў найноўшую гісторыю. І не толькі як першы прафесійны анімацыйны фільм пра гісторыю Беларусі. Гэтае відэа разбурае ўшчэнт стэрэатып пра тое, што беларусы памяркоўны народ. “Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ!” — пяецца ў прыпеве песні. І ён разбурае яшчэ адзін стэрэатып — таго, што анімацыя — нешта лёгкае і забаўляльнае.
тэкст песні па-беларуску
тэкст песні па-руску
тэкст песні па-ангельску
Будзьма беларусамі (mp3) – спампаваць
Юлія Ляшкевіч
Юлія Рудзіцкая
Першы прафесійны анімацыйны фільм пра гісторыю Беларусі планавалася паказаць яшчэ ў снежні 2010 году, але тады здарыліся сумныя падзеі на Плошчы. Прэзентацыю адклалі да лепшых часоў — на красавік. Але і тут здарылася жудаснае. Таму паказ вырашана было перанесці на канец траўня і прэзентаваць відэа на фестывалі “Канцэрт на траве”. Але і тут умяшаліся незапланаваныя абставіны — канцэрт перанеслі. Тым не менш, стваральнікі анімацыйнага фільма вырашылі далей лёс не выпрабоўваць і паказаць плён сваёй гадавой працы ў заяўлены дзень — 28 траўня ў офісе парталу TUT.BY — у “дэмакратычнай і нефармальнай абстаноўцы”, як зазначыла каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская. Прадстаўлены анімацыйны фільм прысвяцілі памяці ахвяраў трагедыі ў мінскім метро.
Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Ніна Шыдлоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Севярын Квяткоўскі, рэдактар сайту budzma.org
Саму песню Лявон Вольскі напісаў за дзве гадзіны, некалькі месяцаў пайшло ў аніматара Юліі Рудзіцкай на тое, каб знайсці матэрыял для фільма. Самы доўгі і складаны этап у падрыхтоўцы гэтага роліка быў уласна ў абмеркаванні тэксту. Задача была звышскладаная — за пяць хвілін расказаць пра самыя значныя падзеі з 1000-гадовай гісторыі Беларусі. У працяглых спрэчках усё ж абралі самае галоўнае. “Мэта якраз і была, каб пасля прагляду кожны згадаў падзеі з беларускай гісторыі, якія не ўвайшлі ў ролік і ўзяўся даводзіць неабходнасць уключыць іх таксама”, — кажа адна з аўтараў ідэі Юлія Ляшкевіч. Дарэчы, анімацыйны фільм заканчваецца на падзеях 1991 года, таму кожны можа ўзяцца за стварэнне працягу. Як заявіў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Севярын Квяткоўскі, разглядаецца ідэя правядзення конкурсу сцэнароў для другой серыі фільма.
Аляксандар Памідораў
Лявон Вольскі
Раскручвалі свой прадукт стваральнікі паводле ўсіх сусветных канонаў — спачатку з’явіліся скрыншоты мульта, потым быў запушчаны трэйлер, пасля адбыўся закрыты паказ для блогераў і ўрэшце прэзентацыя для журналістаў. Каб расказаць пра сваю краіну ўсяму свету, рыхтуюцца тытры на некалькіх мовах — ангельскай, расійскай, французскай і нават суахілі. Ролік “Будзьма беларусамі!” неўзабаве будзе прадстаўлены на вялікім экране на паказе ў маскоўскім Доме кіно. Мяркуецца таксама паказаць яго ў беларускіх школах. Яго стваральнікі таксама вядуць перамовы з кампутарнымі клубамі, каб гэты фільм трапіў у вольны доступ для кожнага наведніка інтэрнэт-кавярні. У аўтараў відэа таксама ёсць спадзеў, што іх праца трапіць у эфір беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў.
на першым фота – Лявон Вольскі
Мікалай Дубавіцкі, Аляксандар Ждановіч