Пераможцай конкурсу “Будзь свабодным!”, арганізаванага гуртом “Ляпис Трубецкой” і кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, стала Алена Ясінская з Мінска.
На паштовую скрыню конкурсу прыйшло некалькі сотняў лістоў з Беларусі, Украіны, Расіі і нават далёкай Аўстраліі. Арганізатары конкурсу шчыра віншуюць з перамогай фіналістаў і дзякуюць усім удзельнікам. Рэальная сутворчасць па-над межамі краінаў і светапоглядаў — безумоўна, галоўны вынік конкурсу “Будзь свабодным!”.
Сябрамі журы ў першую чаргу ацэньвалася творчая ідэя, а таксама складанасць выканання працы. Пераможца конкурсу — Алена Ясінская. Яна атрымае галоўны прыз — паездку на дваіх на прэзентацыю альбома “Ляпісаў” “Веселые картинки” ў Маскву або Санкт-Пецярбург ці запрашэнне на мінскі выступ “Ляписа Трубецкого” (на выбар). Найбліжэйшым часам пераможцы будзе ўручаны VIP-білет на канцэрт “Ляпісаў” і арганізаваныя праезд і пражыванне ў абраным ёй горадзе.
Топ-10 фіналістаў.
Дзяніс Кузьмянок (Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н., в. Броннае)
Уладзімір Рудакоў (Брысбен, Аўстралія)
Ігар Галавачоў (Магілёў)
Вікторыя Горбатава (Днепрапятроўск, Украіна)
Аляксей Шыловіч (Мінск)
Марыка (Мінск)
Андрэй Косараўскі (Мінск)
Ганна Емяльянава (Мінск)
Раман Стэпановіч (Роўна, Украіна)
Фіналісты конкурсу атрымаюць падарункі з аўтографамі ад гурта “Ляпис Трубецкой” і прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама па два білеты на любы з канцэртаў туру “Весёлые картинки”. Найбліжэйшыя канцэрты:
5 сакавіка — Масква, Расія. “Олимпийский”. Фестываль “Чартова Дюжина”
6 сакавіка — Санкт-Пецярбург, Расія. “Юбилейный”. Фестываль “Чартова Дюжина”
7 сакавіка — Яраслаўль, Расія. “Авангард”
8 сакавіка — Цвер, Расія. “От заката до рассвета”
11 сакавіка — Масква, Расія. “A2”
13 сакавіка — Гомель, Беларусь. Лёгкаатлетычны манеж “Дынама”
18 сакавіка — Санкт-Пецярбург, Расія. “ГлавCLUB”
20 сакавіка — Магілёў, Беларусь. “Ліга”
30 сакавіка — Варшава, Польшча. “Stodola”
1 красавіка — Мінск, Беларусь. “Рэактар”
2 красавіка — Мінск, Беларусь. “Рэактар”
Найлепшыя працы альбо іх фрагменты будуць выкарыстаныя ў відэаінсталяцыі падчас туру “Ляпісаў”.