Валерыя Кустава

БУДЗЬМА ДЗІВОСНЫМІ!

Валерыя Кустава (таксама вядомая як Валярына). Літаратарка, паэт. Сама таго не ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры. Аўтар кніг паэзіі: "Кроў Сусвету" (1996), "Каб неба сагрэць..." (2004) з прадмовай Рыгора Барадуліна, "Тамсама" (2006), а таксама эсэяў, інтэрв’ю і артыкулаў. Шчыльна супрацоўнічае з беларускімі гуртамі і выканаўцамі, а таксама тэлебачаннем. Асобныя творы перакладзеныя на шэраг еўрапейскіх моваў.

Нарадзілася ў Менску, дзе часам з'яўляецца, бо шмат часу праводзіць на паэтычных гастролях і ў вандроўках па Еўропе, Азіі, Афрыкі, а таксама Беларусі.

З чырвоным дыпломам скончыла БДУКіМ, магістратуры і аспірантуру БДАМ. Мае ступень магістра мастацтвазнаўства. Працуе над кандыдацкай дысертацыі па экранізацыях твораў У.Караткевіча.

«Каб бачыць дзівосы - трэба самому быць дзівам, пажадана - беларускім дзівам…» - лічыць Валярына.

Тутака можна знайсці шмат інфы пра аўтарку і яе блог ДЗЕЎКА-ПАЭТ-НЕБА
Іншыя відэа з Куставай
Глядзець праект “Чорны-белыя вершы” з удзелам Валярыны
БУДЗЬМА ДЗІВОСНЫМІ!
Валерыя Кустава